Літоўскае генэрал-губэрнатарства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літо́ўскае генэра́л-губэрна́тарства, Ві́ленскае генэрал-губэрнатарствагенэрал-губэрнатарства ў складзе Расейскай імпэрыі.

Утворанае ў 1794 року і ўлучала Віленскую і Слонімскую губэрні. Цэнтар — Вільня.

У выніку рэфармаваньня ў 1797 абедзьве губэрні аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню. У 1801 ізноў адбыўся падзел на дзьве губэрні — Гарадзенскую і Віленскую (да 1840 звалася Літоўска-Віленскай).

З 1842 року генэрал-губэрнатарства ўлучала Віленскую, Гарадзенскую і Ковенскую губэрні. У 1912 скасаванае.

Генэрал-губэрнатары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел неаднаразова мяняўся, паўнамоцтвы кіраваньня зьдзяйсьнялі генэрал-губэрнатар Літоўскай губэрні, губэрнатар або генэрал-губэрнатар Літоўска-віленскай губэрні, генэрал-губэрнатар Віленскай губэрніі. У 1912 року пасада віленскага генэрал-губэрнатара скасаваная.