Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літарату́рная прэ́мія імя́ Я́нкі Купа́лы — форма дзяржаўнага заахвочваньня стварэньня высокамастацкіх паэтычных і драматургічных твораў на беларускай мове.

Прысуджаецца за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменьніка Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне.

Заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР у 1957 годзе. У 1959 годзе ўстаноўленыя дзьве літаратурныя прэміі імя Янкі Купалы. У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР (з 1991 году — Рэспублікі Беларусь) імя Янкі Купалы[1].

----
Год прысуджэньня    Ляўрэат    За якія творы прысуджана прэмія
1959   Пімен Панчанка   паэма «Патрыятычная песьня»
1959   Максім Танк   зборнік вершаў «Сьлед бліскавіцы» [2]
1962   Уладзімер Дубоўка   кніга паэзіі «Палеская рапсодыя»[3]
1962   Андрэй Макаёнак   камэдыя «Лявоніха на арбіце»
1963   Мікола Аўрамчык   зборнік вершаў «Сустрэча былых канагонаў» [4]
1964   Анатоль Вялюгін   паэма «Вецер з Волгі»
1964   Сяргей Дзяргай   зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»
1964   Кастусь Кірэенка   кніга «Смага»
1966   Максім Танк   зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы» [5]
1968   Пімен Панчанка   зборнік вершаў «Пры сьвятле маланак»
1968   Аляксей Пысін   кніга паэзіі «Твае далоні»
1969   Пятрусь Броўка   паэма «Заўсёды з Леніным», кніга вершаў «Між чырвоных рабін»[6]
1970   Аркадзь Куляшоў   пераклады паэзіі М. Лермантава, паэмаў «Энеіда» І. Катлярэўскага, «Сьпеў аб Гаяваце» Г. Лангфэла
1972   Кастусь Кірэенка   «Кніга ста песень»
1974   Кандрат Крапіва   камэдыя «Брама неўміручасьці»
1976   Рыгор Барадулін   зборнік вершаў «Рум» і кніга перакладаў выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады»
1976   Янка Сіпакоў   кніга паэзіі «Веча славянскіх балад»
1980   Генадзь Бураўкін   кніга вершаў «Варта вернасьці» [7]
1980   Ніл Гілевіч   кніга паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкая дзейнасьць[8]
1982   Васіль Зуёнак   паэма «Маўчаньне травы»
1982   Язэп Семяжон   пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песьня пра зубра»
1984   Данута Бічэль-Загнетава   зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож» [9]
1984   Пятрусь Макаль   кніга паэзіі «Смак яблыка»
1986   Яўгенія Янішчыц   кніга лірыкі «Пара любові і жалю» [10]
1988   Міхась Стральцоў   кніга вершаў «Мой сьвеце ясны»
1990   Алесь Разанаў   кніга паэзіі «Вастрыё стралы»
1992   Сяргей Законьнікаў   кніга паэзіі «Чорная быль»
1992   Алесь Звонак   кніга паэзіі «Сьветлацені»
1994   Раіса Баравікова   кніга паэзіі «Люстэрка для самотнай»
1998   Мікола Мятліцкі   кніга вершаў «Бабчын: Кніга жыцьця»
1998   Уладзімер Някляеў   кніга вершаў і паэмаў «Прошча» [11]
2000   Уладзімер Скарынкін   пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камэдыя»
----

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]