Лядовы палац (Баранавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лядовы палац (Баранавічы)
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Адрас пр. Савецкі, 20
Год пабудовы 2007—2009
Дата адкрыцьця 29 сьнежня 2009
Зьмяшчальнасьць 2158
Хатняя каманда ХК Баранавічы
Каардынаты 53°8′54″ пн. ш. 26°00′00″ у. д. / 53.14833° пн. ш. 26° у. д. / 53.14833; 26Каардынаты: 53°8′54″ пн. ш. 26°00′00″ у. д. / 53.14833° пн. ш. 26° у. д. / 53.14833; 26
Лядовы палац (Баранавічы) на мапе Беларусі
Лядовы палац (Баранавічы)
Лядовы палац (Баранавічы)
Лядовы палац (Баранавічы)

Лядовы палац у Баранавічах — спарткомплекс у горадзе Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Асноўнае прызначэньне — правядзеньне матчаў па хакеі з шайбай. Лядовую пляцоўку памерамі 30 на 61 мэтраў атачаюць дзьве трыбуны на 1872 і 286 месцаў з адкіднымі плястыкавымі крэсламі, а таксама пяць VIP-ложаў для ганаровых гасьцей.

Прадугледжваецца магчымасьць трансфармацыі лядовай скрынкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, боксу. Таксама арэна прыдатна для правядзеньня канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У гэтым выпадку на лёд ўкладваецца пакрыцьцё, якое засьцерагае лёд ад таяньня, на якім усталёўваецца зборная сцэна, а ў партэры выстаўляюцца 500 дадатковых крэслаў. У вольны ад спартовых мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзеньня масавага катаньня на каньках.

Акрамя лядовай арэны ў будынку разьмешчаны залі для заняткаў рознымі відамі спорту і месцы для актыўнага адпачынку: на другім паверсе будынка знаходзяцца заліы для гульні ў боўлінг і для заняткаў фітнэсам; на трэцім паверсе — канфэрэнц-заля, заля для гульні ў більярд і настольны тэніс, трэнажорная і танцавальна-харэаграфічная заля. Акрамя таго, у Лядовым палацы ёсьць заля мастацкай гімнастыкі і акрабатыкі памерамі 48 на 36 мэтраў з трыбунамі на 400 гледачоў, які можа выкарыстоўвацца таксама для гульнявых відаў спорту і боксу.

Адкрыцьцё арэны адбылося 29 сьнежня 2009 году пры ўдзеле прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі[1].

У 2018 годзе быў створаны хакейны клюб Баранавічы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]