Людвік Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвік Тышкевіч
Людвік Тышкевіч
Людвік Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1748
Памёр 26 чэрвеня 1808
Род Тышкевічы
Бацькі Юзэф Скумін Тышкевіч
Ганна Пацей
Жонка Канстанцыя Панятоўская
Дзеці Ганна Скумін-Тышкевіч
Дзейнасьць дыплямат

Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (17751780), гетман польны літоўскі1780), маршалак1793) і падскарбі вялікі літоўскі1791). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1778), а таксама расейскіх Андрэя Першазванага[1] (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзэфа і Ганны з Пацеяў.

У 1778 абіраўся маршалкам сойму. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэньне да Таргавіцкай канфэдырацыі, што пазьней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да імпэратрыцы расейскай Кацярыны ІІ.

Атрымаў у спадчыну ад бабулі Салямэі Радзівіл мёнтак у Горадні. У 1775 збудаваў тамака драўляную сядзібу ў клясычным стылі. Будынак звонку нічым не вылучаўся, але быў выдатна і з густам аздоблены ў сярэдзіне. Дзеля гэтага былі запрошаны вядомыя мастакі і дэкаратары. Матэрыялы выпісваліся наўпрост з Парыжу. Палац існаваў да Другой сусьветнай вайны. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.

У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, ўзяўшы шлюб з дачкою Казімера Канстанцыяй Панятоўскай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
  2. ^ Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.