Кэмэран ван дэр Бург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кэмэран ван дэр Бург

Кэмэран ван дэр Бург (па-афрыкаанс: Cameron van der Burgh; нарадзіўся 25 траўня 1988 году, Прэторыя, ПАР) — паўднёваафрыканскі плывец, зьяўляецца першым паўднёваафрыканскім рэкардсмэнам сьвету, які трэнэруецца ў сябе на радзіме. Ён трэніруецца з Дыркам Ланге й пражывае ў Прэторыі. Прадстаўляў Паўднёвую Афрыку на летніх Алімпійскіх гульнях 2008, 2012 і 2016 гадоў. На Алімпіядзе 2012 году заваяваў залаты мэдаль на 100 мэтрах брасам, усталяваўшы яшчэ й новы сусьветны рэкорд. Таксама на рахунку Кэмэрана маецца мноства мэдалёў чэмпіянату сьвету, першы зь якіх ён перамог у 2007 годзе, калі ўзяў бронзавы мэдаль. Ён вучыцца на бакаляўра ў галіне камэрцыі й бакаляўра права ва ўнівэрсытэце Прэторыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэмэран ван дэр Бургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў