Кумамота (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кумамота (па-японску: 熊 本市 — «Кумамота-сі») — буйны горад Японіі і адначасова сталіца аднайменнай прэфэктуры Кумамота. Разьмяшчаецца на самым паўднёвым востраве Японіі Кюсю, на рацэ Сіракава. Адлегласьць да Нагасакі складае 70 кілямэтраў паветраным транспартам. Вялікі Кумамота паводле перапісу насельніцтва ў 2000 годзе меў 1 460 000 насельніцтва. Ён ніколі не разглядаецца як частка Фукуока-Кітакюсю — сталічнай вобласьці, нягледзячы на тое, што яны мяжуюць адна з адной.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Kaто Kiёмaсa, сучасьнік Таётомі Хідэёсі, быў прызначаны даймё паловы (старога) адміністрацыйнага раёну Хiгo ў 1588 годзе. Пасьля гэтага, Kiёмаса пабудаваў Замак Кумамота. Дзякуючы шматлікім інавацыйным абарончым канструкцыям, замак Кумамота лічыўся непрыступным, таму Kiёмаса мае рэпутацыю аднаго з найлепшых будаўнікоў замкаў у японскай гісторыі. Пасьля таго як Kіёмаса памёр у 1611 годзе, яго сын Тадахіро, зьмяніў яго, але Тадахіро быў зьняты Такугава Іэясу. Такугава Іэясу памёр у 1616 годзе, клан Хасакава замяніў яго. Былы прэм’ер-міністр Японіі Хасакава Морыхіра гэта прамы нашчадак клана Хосокава Кумамота. Іншы вядомы палітык, былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы, таксама мае карані ў Кумамото; бацькі Фухіморы эмігравалі з Кумамота ў Пэру ў пачатку 20 стагодзьдзя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кумамота (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў