Кул Шарыф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кул Шарыф
па-татарску: Qolşərif, Колшәриф
Імам Казані
? — 1552

Дзейнасьцьпалітык, паэт, тэоляг
Памёр1552

Кул Шары́ф (па-татарску: Qolşərif, Колшәриф; 1552, Казань) — рэлігійны дзяяч XVI стагодзьдзя, татарскі паэт, нацыянальны герой татараў, які ўзначаліў абарону Казані ў кастрычніку 1552 року супраць войскаў Івана Жахлівага. Загінуў падчас штурму разам з паплечнікамі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кул Шарыф з вучнямі на абароне мячэту

Кул Шарыф жыў у часы заняпаду Казанскага ханства. Паводле сьведчаньняў мноства гістарычных крыніцаў, на момант падзеньня ханства Кул Шарыф зьяўляўся галавой духавенства мусульманаў. Татары лічылі Кул-Шарыфа вялікім героем і «амірам».

У 1550 року казанцы былі вымушаныя падпісаць з Маскоўскім княствам дамову пра ўзаемадапамогу і ўзаемапаразуменьне. Аднак ужо праз год маскоўцы разарвалі пагадненьне і абклалі Казань. На перамовы з агрэсарам у Сьвіяжаск былі выпраўленыя мула Кул Шарыф і цюменскі князь Бірбас Растоў. Перамовы працягваліся да тае пары, пакуль з-за пагрозы захопу Казані паслы не пагадзіліся на навязаныя Масквой умовы.

Падчас абароны Казані ў 1552 року ўдзельнічаў у абароне ханскага палацу разам з сваімі вучнямі. Загінуў у бітве.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кул Шарыф апісаў трагедыю татарскага народу ў празаічным творы «Зафэрнамэ-і вілает-і Казан» (1550). Таксама яму прыпісваюць аўтарства вершаў «Шарыф Хаджытархані» і «Кул Шарыф».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кул Шариф и его время: Сборник статей на татарском и русском языках. — Казань: Татарское книжное изд-во, 2005. — 192 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]