Ксёндз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярэднявечны сьвятар, чарнец ці манах
Адзеньне сярэднявечнага манаха-сьвятара

Ксёндз (па-польску: ksiądz, па-ўкраінску: ксьондз) – сьвятар у каталіцтве.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова „ксёндз“ паходзіць ад славянскага тэрміну kъnędzь, які першапачаткова азначаў правадыра племені (адсюль жа паходзіць і князь). У славянскую мову слова kъnędzь было запазычанае з германскага kuning – „прынц, племянны правадыр” (kuning → kŭnęgŭ → kъnęgъ → kъnędzь).

У раньнім сярэднявеччы так сталі называць заможных і ўплывовых людзей, а пазьней — некаранаваных валадароў як адпаведнік лацінскаму dux.

У духоўным значэньні гэты тэрмін стаў выкарыстоўвацца пазьней (праўдападобна, прыйшоўшы з чэскай мовы праз польскую) і спачатку тычылася толькі біскупаў (званых тады часта князямі Касьцёла). З часам тэрмін „ксёндз“ распаўсюдзіўся на ўсіх каталіцкіх сьвятароў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]