Крыштап Стэфан Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Стэфан Сапега
К. С. Сапега. Невядомы мастак, каля 1709
К. С. Сапега. Невядомы мастак, каля 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1590[1][2]
Памёр 9 красавіка 1627(1627-04-09)[3][2]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Рыгор Сапега[2]
Соф’я Стравінская[d][2]
Дзеці Мікалай Крыштаф Сапега[d][4]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар

Крыштап Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дабраўляны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1621).

Быў старостам вількаўскім, лідзкім (з 1614) і амсьціслаўскім (з 1621).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора, падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх. Меў брата Аляксандра Дажбога.

Ахрышчаны кальвіністам, у часе навучаньняў у езуіцкім калегіюме ў Брансбургу (1603—1605) перайшоў у каталіцтва. Працягваў адукацыю за мяжой у Вюрцбургу, Франкфурце-на-Майне і Парыжы. У 1608 годзе вярнуўся на Радзіму.

Удзельнічаў у вызваленьні Смаленску (1609—1611). Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1616 гадоў. У 1617 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.

У шлюбе з Ганнай Галоўчынскай меў сына Мікалая Крыштапа[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]