Крамянёвая даліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Від на Сан-Хасэ, самазваную «сталіцу Крамянёвай даліны»

Крамянё́вая далі́на (таксама Сыліко́навая далі́на, па-ангельску: Silicon Valley) — неафіцыйная назва рэгіёну ў Сан-Францысцкай затоцы (San-Francisco Bay Area) у Паўночнай Каліфорніі, ЗША. Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там разьмешчана вельмі шмат высокатэхналягічных кампаніяў. Назва даліны паходзіць ад слова крэмень (silicon), паколькі гэты элемэнт зьяўляецца асноўным матэрыялам для вырабу электронных мікрасхем. Па-беларуску з-за падобнага вымаўленьня часам памылкова ўжываецца выраз Сыліконавая даліна (сылікон — жэлепадобны матэрыял, які выкарыстоўваюць у плястычнай хірургіі).

Асноўнымі сфэрамі дзейнасьці фірмаў у Крамянёвай даліне зьяўляюцца электроніка, касьмічная галіна, біятэхналёгіі, кампутарнае абсталяваньне і праграмнае забесьпячэньне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1950-х гадоў рэгіён спэцыялізаваўся на сельскай гаспадарцы, пераважна на вырошчваньні і апрацоўцы фруктаў.

Пачынальнікам праекту стаў Стэнфардзкі ўнівэрсытэт. Унівэрсытэт у Стэнфардзе ў 1930-х гадох меў праблемы зь фінансамі. Каб падтрымаць сваіх выпускнікоў, прафэсар Фрэдэрык Тэрман (Frederick Terman), які працаваў на электра-інжынэрнай катэдры, вырашыў, што патрэбна зацікавіць выпускнікоў, каб яны не ад’яжджалі ў іншыя рэгіёны ЗША, а заставаліся ў Каліфорніі. Ён выступіў з такой ідэяй, каб стварыць свой дасьледчы цэнтар. Прафэсар запрасіў сваіх ранейшых вучняў, двое зь іх — Ўільям Г’юлет і Дэвід Пакард. Яны заснавалі кампутарную кампанію Hewlett Packard, якая стала сусьветна вядомай як вытворца кампутараў. Потым пачалі адчыняцца малыя фірмы, якія засноўвалі факультэты і студэнты. Пасьля гэтага пачалі далучацца ўжо існуючыя вялікія кампаніі.

Стварэньню новых фірм (start-up) спрыяла і спрыяе дагэтуль наяўнасьць пэўнай колькасьці вэнчурных фірмаў, якія спэцыялізуюцца на фінансаваньні інавацыйных праектаў. Судовыя справы зьвязаныя з сутыкненьнямі фінансавых інтарэсаў і пытаньнямі інтэлектуальнай ўласнасьці абслугоўваюць шматлікія юрыдычныя фірмы.

Фірмы ў Крамянёвай даліне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Крамянёвыя даліны» ў іншых краінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падобныя навукова-прыкладныя цэнтры існуюць у Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне. У Індыі, дзе апошнім часам імкліва разьвіваюцца кампутарныя тэхналёгіі, парк высокіх тэхналёгіяў заснаваны ў горадзе Бангалор.

У Беларусі існуе аналягічны праект пад назвай «Парк высокіх тэхналёгіяў» (ПВТ).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крамянёвая далінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў