Кордава (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кордава
гішп. Córdoba
Кордава
Герб Кордавы Сьцяг Кордавы


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Андалюзія
Правінцыя: Кордава
Кіраўнік: José María Bellido[d]
Плошча: 1255,24 км²
Вышыня: 120 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 325 453 чал.
шчыльнасьць: 259,28 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 14000–14999
Нумарны знак: CO
Геаграфічныя каардынаты: 37°53′0″ пн. ш. 4°46′0″ з. д. / 37.88333° пн. ш. 4.76667° з. д. / 37.88333; -4.76667Каардынаты: 37°53′0″ пн. ш. 4°46′0″ з. д. / 37.88333° пн. ш. 4.76667° з. д. / 37.88333; -4.76667
Кордава на мапе Гішпаніі
Кордава
Кордава
Кордава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cordoba.es/

Ко́рдава (па-гішпанску: Córdoba) — горад на поўдні Гішпаніі ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія, цэнтар аднайменнае правінцыі. месьціцца на схіле адгор’я Сьера-Марэна, на правым беразе Гвадальквіру, ва ўрадлівай, вельмі гарачай мясцовасьці, зьяўляецца сталіцай правінцыі Кордава. Горад заснаваны ў часы панаваньня Рыму. Сёньня Кордова зьяўляецца сучасным горадам сярэдніх памераў, з насельніцтвам у 321 тысячу чалавек. Стары горад зьмяшчае шмат помнікаў таго часу, калі Кордава была сталіцай Кордаўскага халіфату, які займаў амаль увесь Ібэрыйскі паўвостраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кордава вядома з часоў фінікійскай калянізацыі. Паводле сьведчаньняў Страбона й Пталямэя, Кордава зьяўлялася цэнтрам племені турдэтанаў. У часы Другой Пунічнай вайны, то бок у 218201 да н. э., горад быў захоплены рымлянамі. У 169 годзе да н. э. рымскі консул Марк Кляўдыюс Марцэл заснаваў лацінскую калёнію побач з ужо існуючымі ібэрыйскімі паселішчамі. Паміж 143 і 141 гадамі да н. э. горад быў абложаны Вірыятам. Рымскі форум, як вядома, існаваў у горадзе ў 113 годзе да н. э.

У часы панаваньня Юліюса Цэзара, Кордава была сталіцай рымскай правінцыі Бэтыка. Горад зьяўляецца месцам нараджэньня такіх вядомых людзей, як то філёзафа Сэнэкі, прамоўцы Сэнэкі Старэйшага й паэту Люкана. Пазьней горад стаў часткай Бізантыйскай імпэрыі (552572), потым быў захоплены вэстготамі, якія занялі горад у канцы VI стагодзьдзя.

У 711 годзе горад апынуўся пад кіраваньнем арабаў. З 756 году Кордава была сталіцай Кордаўскага эмірату, а з 929 — Кордаўскага халіфату. У X стагодзьдзі дасягнула свайго росквіту, стала адным з цэнтраў асьветы й навук, калі мела да мільёну жыхароў, мноства палацаў, мячэтаў, караван-сараяў і была цэнтрам арабскай навукі, паэзіі й мастацтва. З распадам ў 1031 годзе Кордаўскага халіфату горад захоўваў самастойнасьць толькі да 1070 году, калі быў падпарадкаваны эмірам Сэвільлі. У пэрыяд Рэканкісты Кордава ў 1236 годзе перайшла пад уладу кастыльскіх каралёў[1].

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кордова (город в Испании) — артыкул у Вялікай савецкая энцыкляпэдыі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кордава (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў