Керсьці Кальюляйд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Керсьці Кальюляйд
Kersti Kaljulaid
5-ая прэзыдэнт Эстоніі
10 кастрычніка 2016 — 11 кастрычніка 2021
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Тоомас Хэндрык Ільвэс
Наступнік: Алар Карыс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 30 сьнежня 1969 (54 гады)
Сьцяг Эстоніі Тарту
Сужэнец: Георгі-Рэнэ Максімоўскі[d]
Дзеці: 4
Адукацыя: Тартускі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Керстці Кальяляйд (2021)

Ке́рсьці Ка́льюляйд (па-эстонску: Kersti Kaljulaid; нарадзілася 30 сьнежня 1969 року ў месьце Тарту, ЭССР, СССР) — эстонская палітык, першая жанчына-прэзыдэнт Эстоніі (2016-2021) і наймаладзейшая з прэзыдэнтаў (абраная ў 46-гадовым веку).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Керстці Кальяляйд нарадзілася 30 сьнежня 1969 року ў месьце Тарту ды зьяўляецца грамадзянкаю Эстоніі па нараджэньні. У 1987 року скончыла талінскую сярэднюю школу № 44, а ў 1992 року — факультэт біялёгіі Тартускага ўнівэрсытэту[1]. У 2001 року атрымала ступень магістра справавога адміністраваньня ў Тартускім унівэрсытэце.

У 1996—1997 працавала ў дзяржаўнай кампаніі Eesti Telefon, у 1997—1999 — у банкаўскай сфэры. У 1999—2002 роках была дарадцаю прэм’ер-міністра Эстоніі па эканоміцы. У 2002—2004 кіравала Ірускай электрастанцыяй, стаўшы першай жанчынай-дырэктаркай электрастанцыі ў Эстоніі.

З 2001 па 2004 рок была чальцом партыі «Зьвяз Айчыны». У 2004, пасьля ўваходу Эстоніі ў Эўрапейскі Зьвяз, Кальюляйд была прызначаная прадстаўніцай дзяржавы ў Эўрапейскім судзе аўдытараў. У 2011 року ўзначаліла раду Тартускага ўнівэрсытэту. Зь верасьня 2016 року ўзначальвала створаную пры канцэлярыі Рыйгікогу раду па маніторынгу разьвіцьця.

Пасьля некалькіх раўндаў перавыбараў прэзыдэнта Калегія выбарнікаў парлямэнту Эстоніі 27 верасьня вылучыла Кальюляйд адзінай кандыдаткай на пасаду кіраўніка краіны. 3 кастрычніка 2016 року на выбарах прэзыдэнта Эстоніі ў Рыйгікогу набрала 81 голас з 101, такім чынам стала першаю жанчынаю-прэзыдэнтам Эстоніі. Пасьля ўступу ў пасаду Кальюляйд у першую чаргу наведала з афіцыйнымі візытамі Фінляндыю й Латвію.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сулев Ведлер, Тармо Вахтер, Микк Салу, Эрик Моора. (5 кастрычніка 2016) 10 малоизвестных фактов о президенте Эстонии Керсти Кальюлайд (рас.) Delfi. AS Ekspress Meedia. Праверана 29 траўня 2017 г.