Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Клецак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Места Клецак
Каардынаты 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. / 53.0673556; 26.625694Каардынаты: 53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д. / 53.0673556° пн. ш. 26.625694° у. д. / 53.0673556; 26.625694
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Аўтар праекту Ян Марыя Бэрнардоні
Дата заснаваньня XV ст.
Дата скасаваньня 1950
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVI ст. у Клецку. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захаваліся падмуркі і фрагмэнт мура). Твор архітэктуры рэнэсансу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фара, 1724 г.

У 1450 годзе з фундацыі Андрэя Маствіловіча ў Клецку збудавалі Фарны касьцёл. Відаць, першы будынак быў драўляным. У канцы 1550 году Мікалай Радзівіл Чорны перадаў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1560—1562 гадох Сымон Будны быў міністрам у зборы. У 2-й палове XVI ст. за Альбрэхтам Радзівілам касьцёл вярнулі каталікам і перабудавалі яго паводле праекту Я. М. Бэрнардоні. У 1607 годзе яго асьвяціў біскуп віленскі Юры Радзівіл[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры. Ад касьцёла захавалася толькі частка заходняга мура.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі мура

Помнік архітэктуры рэнэсансу зь вельмі моцнымі гатычнымі рысамі[2]. Гэта быў 1-нэфавы, прастакутны ў пляне асноўны аб’ём з 5-граннай апсыдай, якія завяршаліся агульным дахам, 2-схільным над асноўным аб'ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сьцяны прэзьбітэрыюма далучалася невялікая 2-павярховая закрысьція, на другім паверсе якой была скарбніца. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі і завяршаліся прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы былі аркавымі. Перад галоўным фасад узвышалася 3-ярусная вежа-званіца з аркавымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, упрыгожанымі нішамі, філёнгамі, завершаная купалам-баняй. Ніжні ярус вежы чацьверыковы, астатнія — васьмерыковыя.

Усярэдзіне асноўны аб'ём меў цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі. Інтэр'ер ўпрыгожвалі багата аздобленыя разныя алтары і скульптура. Падлога была цаглянай, зь некалькімі каменнымі плітамі ў асноўным аб'ёме. Пад алтарнай часткай былі сутарэньні. Над уваходам разьмяшчаліся драўляныя хоры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т., Кушнярэвіч А. Клецкі Фарны касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 243.
  2. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 75—77.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]