Каньюнктура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каньюнктура (позьнелац. conjunctura ад conjungere — зьвязваць, спалучаць) — эканамічная сытуацыя, якая склалася на рынку і якую характарызуюць:

  • адносіны паміж попытам і прапановай
  • узровень цэнаў
  • таварныя запасы
  • партфэль замоваў

і іншыя эканамічныя паказчыкі.

Спрыяльная каньюнктура рынку азначае стабільны рост колькасьці і аб’ёмаў гешэфтаў пры адпаведным росьце цэнаў.

Вялая каньюнктура азначае малую колькасьць ці адсутнасьць гешэфтаў пры тэндэнцыі да падзеньня цэнаў.

Устойлівая каньюнктура азначае раўнавагу прапановы і попыту пры стабільнасьці цэнаў.

Няпэўная каньюнктура — гэта адсутнасьць попыту і прапановы ў сувязі з чаканьнем пераломам цэнаў на рынку.