Кайсын Куліеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кайсын Куліеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 кастрычніка (1 лістапада) 1917
Памёр 4 чэрвеня 1985(1985-06-04) (67 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, палітык
Мова расейская мова і карачаева-балкарская мова[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За абарону Сталінграду» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР»
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
ганаровы знак „За заслугі для польскай культуры“
Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага
Подпіс Выява аўтографу

Кайсын Шуваевіч Куліеў (па-карачаева-балкарску: Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын) (1 лістапада 1917, с. Верхні Чэгем, Шаблён:МН, Кабардзіна-Балкарыя4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967 г.).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939 гг.). Друкаваўся з 1934 г. У 1944 г. незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 г. жыў у Кыргыстане. Паэтычныя цыклі «Мае суседзі» (1939—1945 г.), «Песьні цясьнін» (1947—1951 гг.), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964 г.; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967 г.), «Кніга зямлі» (1972 г.), «Краса зямная» (1980 г.) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуцьцём любові да Радзімы, жыцьцялюбствам, гуманізмам.

Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Рыгор Барадулін, Аркадзь Куляшоў, Уладзімер Шахавец.

Дзяржаўная прэмія СССР 1974 г., Ленінская прэмія 1990 г.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кніга зямлі. — Мн., 1974.
  • Собрание сочинений: В 3 томах. — М., 1976—1977.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Куліеў Кайсын Шуваевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.
  • Рассадин, С. Б. К. Кулиев. — М., 1974.