Зборная Швэцыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэцыя
Фэдэрацыя Швэдзкі футбольны зьвяз
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Янэ Андэрсан
Найбольш гульняў Андэрс Свэнсан (148)
Найлепшы бамбардзір Златан Ібрагімавіч (62)
Першая гульня
Швэцыя 11:3 Нарвэгія
(Гётэборг, Швэцыя; 12 ліпеня 1908)
Самая буйная перамога
Швэцыя 12:0 Латвія
(Стакгольм, Швэцыя; 29 траўня 1927)
Самая буйная параза
Ангельшчына 12:1 Швэцыя
(Лёндан, Ангельшчына; 20 кастрычніка 1908)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 12 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Другое месца (1958)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 6 (упершыню: 1992)
Дасягненьні паўфінал (1992)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Швэцыі па футболе — прадстаўляе Швэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Швэдзкі футбольны зьвяз. Адна з найстарэйшых зборных Скандынавіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Швэцыі па футболе традыцыйна лічыцца адной з наймацнейшых камандаў сьвету. Тройчы швэдзкія футбалісты заваёўвалі мэдалі Алімпійскіх гульняў, адзінаццаць разоў удзельнічалі ў фінальным турніры чэмпіянату сьвету. У 1958 годзе каманда заняла другое месца на сусьветным першынстве, якое праводзілася ў Швэцыі, тады ў фінальным матчы яна пацярпела паразу ад зборнай Бразыліі зь лікам 2:5. Яшчэ двойчы швэды займалі трэцяе месца, у 1950 і 1994 гадох, а ў 1938 годзе фінішавалі чацьвертымі.

Раньняя гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Швэцыі правяла свой першы міжнародны матч супраць зборнай Нарвэгіі 12 ліпеня 1908 году, і атрымала перамогу зь лікам 11:3. У тым жа годзе каманда гуляла таксама са зборнымі Ангельшчыны, Нідэрляндаў і Бэльгіі, але ўва ўсіх трох сустрэчах пацярпела паразу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Швэцыі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў