Жыгімонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sigimunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sigo + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зігемунд, Зігемунт, Зыгмунд, Жыгмонт, Жыгмант, Жыкмонт, Жыкімонт, Сігісмунд, Жыдзімонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Жыгімонт»

Жыгімонт (Сігісмунд, Зігемунд, Зігемунт, Зыгмунд, Жыгмонт, Жыкмонт, Жыкімонт, Жыдзімонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Жы́гмант.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Маестатная пячаць Жыгімонта Кейстутавіча з гатычным надпісам на лаціне: + s(igillum) + maiestatis + incliti + principis + d(omi)ni + sigismu(n)di + dei gracia + magni ducis lithwanie + russe[1]

Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[2], Siegmund, Zygmont[3], Żygmont[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[7].

Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

Даўнюю традыцыю атаясамліваньня літоўскай (беларускай) формы гэтага імя зь яго германскім адпаведнікам засьведчыла напісаньне імя Жыгімонта Люксэмбурскага ў выкананым на загад караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча (1427—1492) кірылічным надпісе ў Сьвятакрыскай капліцы Кракаўскага каралеўскага замка[10][11]:

« К ухвале іменя найвышшага Бога Айца ўсемагушчага, пабудавана касьцёлу сяя капліца, павяленьнем вялікага а праслаўнага Караля, прасьветнага Казіміра з Боскай міласьці Польскага і Вялікага Князя Літоўскага, Троцкага і Жамойцкага, і Княжаця Прускага, Пана і дзедзіча тых і іных многа земь Гаспадара, і яго каралевяй пранайясьнейшай паняй Элізабэты з пакаленьня Цэсарскага продка пранайясьнейшага Жыгімонта Пана земь Ракускай, Чэскай, і Вугорскай »

Тым часам яшчэ вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч (1365—1440) ва ўласных лацінамоўных дакумэнтах азначаў сябе германскім імём Sigismundus[12]. Гэтае ж імя пасьлядоўна ўжывалі ў лацінамоўных дакумэнтах вялікія князі з дынастыі Ягайлавічаў — Жыгімонт Стары і Жыгімонт Аўгуст.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зыгмунтовічы (Zygmuntowicz) гербу Наленч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].

Зыгмунтовічы (Zygmuntowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[31].

Жыгманты — смаленскі шляхецкі род.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Жыгмонты або Палуша ў Віленскім ваяводзтве, сёлы Жыгмунтышкі і Зігмонтышкі ва Ўпіцкім павеце і сяло Жыгмонтышкі або Гожарцы[32].

На 1909 год існаваў фальварак Зігмунтаўшчына ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[33].

На гістарычным Падляшшы існуе вёска Зыгмунты, на гістарычнай БраслаўшчынеЗыгманцішкі, на гістарычнай АшмянчынеЗыгмунцішкі, у гістарычнай ПрусііЗыгмунтынэн.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich // Ateneum Wilenskie. Z. 3—4, 1930. S. 725.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
  3. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
  5. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  8. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  9. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 213.
  11. ^ Дашкевич Н. П. Заметки по истории Литовско-Русского государства. — Киев, 1885. С. 108.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 144, 153, 164.
  13. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  14. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 220.
  15. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 765.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 288.
  17. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 43.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 79.
  19. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 434.
  20. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 265.
  21. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 446.
  22. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 882.
  23. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 994—995.
  24. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1227.
  25. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 190.
  26. ^ Яўген Анішчанка, Чашники инвентарь 1632 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 8 сьнежня 2018 г.
  27. ^ Яўген Анішчанка, Чашники 1633 г. инвентарь в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2016 г.
  28. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 511.
  29. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 159, 223.
  30. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 458.
  31. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 345.
  32. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 276, 303.
  33. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 75.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]