Жаночая ніжняя бялізна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Розныя віды жаночай ніжняй бялізны

Жаночая ніжняя бялізна — інтымная жаночая вопратка, апранаецца на голае цела.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя спробы стварыць ніжнюю бялізну былі ў Старажытным Эгіпту і Грэцыі. Насьцёгнавую павязку насілі мужчыны, жанчынам даводзілася прапускаць паміж ног тканіну і мацаваць яе да поясу, што хавала сьцёгны. У Старажытным Рыме насілі тунікі, на якую апраналі плашч або тогу. Для складнасьці грудзей і сьцёгны абмотвалі бінтамі. Жанчыны выкарыстоўвалі скураныя нагрудныя павязкі, якія чымсьці нагадвалі сучасны бюстгальтар. У сярэднія стагодзьдзі жанчыны насілі ніжнюю кашулю зь лёну, бавоўны або поўсьці з доўгімі рукавамі — камізу. У эпоху Адраджэньня просты крой замяняецца ўскладненым, дадаецца шнуроўка і павялічваецца ступень аздабленьня.

З другой паловы XX стагодзьдзя дэманстрацыя ніжняй бялізны на публіцы становіцца нормай. Ніжняя бялізна носіць эстэтычны характар, пераходзячы ў твор мастацтва. Францускі мадэльер Шанталь Тамас прапанавала канцэпцыю «верхняй ніжняй бялізны» — ніжняя бялізна, як і іншыя віды адзення, стала сродкам самавыяўленьня.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночая ніжняя бялізнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў