Дэкамэрон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расказчыкі Дэкамэрона. Мініяцюра XV стагодзьдзя

«Дэкамэро́н» (па-італьянску: Il Decamerone, ад па-старажытнагрэцку: δέκα «дзесяць» й па-старажытнагрэцку: ἡμέρα «дзень» — літар. «Десятиднев») — зборнік ста навэляў італьянскага пісьменьніка Джаваньні Бакачча, адна з самых знакамітых кнігаў раньняга італьянскага Рэнэсансу, напісаная прыблізна ў 1352—1354 гадах. Большасьць навэляў гэтае кнігі прысьвечаныя тэме любові, пачынаючы ад яе эратычнага й закончваючы трагічнымі аспэктамі.