Дыез

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нота з дыезам

Дыез — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае павышэньне стаячай праваруч ад яго ноты на адзін паўтон. Дыез пазначаецца рашоткай (). Часам існуе неабходнасьць павялічыць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-дыез, які мае выгляд крыжыку, падобнага да x, з маленькімі квадратамі на канцах ().

Нота з дубль-дыезам

У табліцы знакаў Юнікод ёсьць адмысловы знак для дыеза «» (шаснаццатковы нумар 266F), які адрозьніваецца ад знаку актаторпу (рашоткі) «#». Таму актаторп не рэкамэндуецца выкарыстоўваць замест знаку дыеза. Знак дубль-дыезу ((𝄪)) мае ў Юнікодзе шаснаццатковы нумар 1D12A.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]