Дзіўны Чараўнік з краіны Оз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзіўны Чараўнік з краіны Оз
The Wonderful Wizard of Oz
Арыгінальная вокладка
Жанр: аповесьць-казка
Аўтар: Лайман Фрэнк Баўм
Мова арыгіналу: ангельская
Год напісаньня: 1900
Публікацыя: 1900
Наступны твор: Дзівосная краіна Оз[d]

Дзі́ўны чараўні́к з краі́ны О́з (па-ангельску: The Wonderful Wizard of Oz) — дзіцячая аповесьць-казка амэрыканскага пісьменьніка Лаймана Фрэнка Баўма, выдадзеная ў 1900 годзе. У краінах былога СССР сюжэт вядомы па пераказу Аляксандра Волкава Чараўнік Смарагдавага гораду.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзея адбываецца ў 1900 годзе. Сірата Дораці Гэйл жыве ў Канзасе зь дзяцькам Гэнры, цёткай Эм і сабакам Тато.

Аднойчы моцны ўраган падхоплівае хатку ў якоё знаходзілася Дораці і Тато і заносіць яе да краіны Жавуноў у краіне Оз. Падаючы, хатка забівае Злую Ведзьму Ўсходу. Разам з жавунамі Дораці сустракае Добрую Чараўніцу Поўначы, якая дае ёй срэбныя чаравічкі і кажа што павярнуцца дамоў ёй дапаможа толькі Чараўнік краіны Оз да якога яна можа дайсьці па жоўтай брукаванай дарозе.

Па дарозе дзяўчынка сустрэла пужала Сштрашыдла, Валавяннага Дрывасека, Баязьлівага Льва. Першаму не хапае мазгоў, другому — сэрца, трэцяму — харобрасьці.

Пасьля шматлікіх прыгодаў яны трапляюць да Смарагдавага гораду, але Чараўнік дае заданьне зьнішчыць Злую Ведзьму Заходу. Калі яны робяць гэта, то высьвятляецца, што Чараўнік краіны Оз на самой справе падманшчык, але нягледзячы на гэта, ён ужывае свой талент і розум і сябры дораці атрымліваюць жаданае. Але павярнуць Дораці да Канзасу Чараўнік ня здолеў.

Дораці дабіраецца да Добрай Чараўніцы Поўдня і тая дапамагае дзяўчынцы павярнуцца да Канзасу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]