Далярна (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Далярна
па-швэдзку: Dalarnas län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Фалюн
Ляндсгёўдынг Гэлена Гёй
Насельніцтва (2023)
287 253 (10-е месца)
Шчыльнасьць 10,1 чал./км²
Плошча 28 193 км² (4-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 179 м
Шырата Паўночная 60°40’43
Даўгата Усходняя 15°36’2
Лэн Далярна на мапе Швэцыі
Далярна на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-W
Код аўтам. нумароў W
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Да́лярна (па-швэдзку: Dalarnas län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Далярна і часткова ў ляндскапах Гэр’едален і Вэстманлянд. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Еўлеборг, Вэстманлянд, Вэрмлянд і Эрэбру, а таксама з Нарвэгіяй.

Утвораны ў 1647 годзе, да 1 студзеня 1997 г. называўся Копарбэрг (па-швэдзку: Kopparbergs län). Адміністрацыйны цэнтар — Фалюн.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Далярна

Лэн Далярна разьмешчаны ў сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 15 камунаў. У цэнтры лэну знаходзіцца буйное возера Сыльян. Насельніцтва лэну складае 287 253 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Далярна зьяўляюцца Бурлэнге (44 898 чал.), Фалюн (39 492 чал.), Авэста (16 268 чал.), Людвіка (15 614 чал.), Мура (12 854 чал.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Далярна (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў