Гээрэнвээн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гээрэнвээн
Поўная назва Sportclub Heerenveen
Заснаваны 20 ліпеня 1920
Горад Гээрэнвээн, Нідэрлянды
Стадыён Абэ Ленстра
Умяшчальнасьць: 26 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sc-heerenveen.nl (нід.)​ (анг.)

«Гээрэнвээн» (па-нідэрляндзку: Sportclub Heerenveen, па-фрыску: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Гээрэнвээну. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў 2009 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дружына «Гээрэнвээну» ў 1950 годзе.

Футбольны клюб «Гээрэнвээн» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 году ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёну Фрысьляндыя[2]. Каманда двойчы зьмяняла свой назоў спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Гээрэнвээн»[2]. У час нямецкай акупацыі Нідэрляндаў клюб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрляндаў. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб яшчэ шэсьць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаваньне «Гээрэнвээна» ў гэты пэрыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клюб легендарнага фрызаўскага гульца Абэ Ленстра[2]. На пэрыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Гээрэнвээна» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрляндзкага футболу[3]. Трываючы паразу зь лікам 1:5 за 25 хвілінаў да канца, фрыская каманда здолела забіць сталічнаму клюбу 5 мячоў у атрымаць перамогу зь лікам 6:5[3].

У 1950-я гады «Гээрэнвээн» страціў статус дамінуючага клюбу ў рэгіёне, а пасьля ўладкаваньня прафэсійнага статуса нідэрляндзкага футболу Ленстра далучыўся да табару клюбу «Энсхэдэ». Да канца дзесяцігодзьдзя «Гээрэнвээн» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хуткім часе клюб апусьціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадох фрыскі клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне й вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сэзонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[2]. Да 1974 году клюб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забясьпечыць ягонае выжываньне, ён быў падзелены на аматарскую й прафэсійную сэкцыі.

У 1980-я гады клюб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспасьпяхова абодва разы. У рэшце рэшт «Гээрэнвээн» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрыскім клюбам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню. У дадатак дружыну ачольваў на той час фрыскі трэнэр Фопэ дэ Гаан. Дэбютны сэзон у Эрэдывізіі апынуўся няўдалым, бо клюб адразу страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. У 1993 годзе «Гээрэнвээн» дасягнуў фіналу Кубка Нідэрляндаў, калі на той час яшчэ быў клюбам другога дывізіён[3]. Фрызы атрымалі паразу зь лікам 6:2. У тым жа годзе клюб з поўначы краіны вярнуўся ў Эрэдывізію. Праз год каманда пераехала на новы стадыён імя Абэ Ленстра, названы у гонар былога выбітнага гульца клюбу. У 1997 годзе «Гээрэнвээн» зноў прасунуўся да фіналу кубка краіны, але другі раз трываў паразу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэнзэль Галь 2001
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Свэн ван Бээк (капітан) 1994
5 Сьцяг Польшчы Аб Павал Бахневіч 1996
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Сыб ван Отэле 2002
7 Сьцяг Нямеччыны Аб Матс Кёлерт 1998
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Даніель Карльсбак 2003
10 Сьцяг Кіпру Нап Ляізас Ляізу (ар. Амонія) 2003
11 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Пэльле ван Амэрсфоорт 1996
13 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Мікі ван дэр Гарт 1994
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Чарлі Ўэбстэр (ар. Чэлсі) 2004
15 Сьцяг Іраку Аб Гусэйн Алі 2002
17 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Чэ Нюнэлі 1999
18 Сьцяг Малдовы Нап Ён Нікалаэску 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Швэцыі ПА Сыман Ульсан 1997
20 Сьцяг Нарвэгіі Нап Асамэ Саграўі 2001
21 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джэнара Нюнюмэтэ 2002
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Бэрнт Клявэрбур 2005
23 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Ян Бэкема 1996
24 Сьцяг Швэцыі Нап Патрык Волемарк (ар. Фэеноорд) 2001
25 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Натан Тжо-А-Он (ар. Сўонсі Сіці) 2001
26 Сьцяг Марока ПА Анас Тагіры 1995
28 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Люўк Броўвэрс (ар. Утрэхт) 1998
33 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Том Гае 1995
44 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Андрыс Нопэрт 1994
45 Сьцяг Нарвэгіі Аб Олівэр Браўдэ 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]