Гроўлінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гроўлінг або гроўл (правільнае вымаўленьне — граўл ад анг. growling — «рык») — прыём сьпеваў з расшчапленьнем зьвязак у некаторых музычных стылях, у асноўным у блэк-, дэз- і дум-мэтале, а таксама ў грайндкоры. Гучыць прыкладна як утробны рык, што сыходзіць з вобласьці жывата вакаліста.