Грамадзянская вайна ў ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамадзянская вайна ў ЗША
Дата: 12 красавіка 1861 — 9 траўня 1865
Месца: ЗША, КША, Атлянтычны акіян
Вынік: перамога ЗША, адмена рабства
Супернікі
Сьцяг ЗША ЗШАСьцяг КША КША
Камандуючыя
Сьцяг ЗША Абрагам Лінкальн
Сьцяг ЗША Эдўін Стэнтан
Сьцяг ЗША Уліс Грант
Сьцяг ЗША Ўільям Шэрман
Сьцяг ЗША Ўінфілд Скот
Сьцяг КША Джэфэрсан Дэвіс
Сьцяг КША Джуда Бэнджамін
Сьцяг КША Робэрт Лі
Сьцяг КША Джозэф Джонсан
Сьцяг КША П’ер Барэгар
Колькасьць
2,1 мільёну чалавек1,064 мільёну чалавек
Страты
360 тысяч забітых
275,2 тысяч параненых
260 тысяч забітых
137 тысяч параненых
Агульныя страты
620 тысяч забітых
больш за 412 тысяч параненых

Грамадзянская вайна ў ЗША (па-ангельску: American Civil War) 1861—1865 гадоў — грамадзянская вайна ў Злучаных Штатах Амэрыкі паміж адзінацацьцю рабаўладальніцкімі штатамі Поўдня, якія ўтварылі Канфэдэрацыю, і штатамі Поўначы пры падтрымцы вольных і памежных рабаўладальніцкіх штатаў. Вайна завяршылася перамогай паўночных штатаў і ўвядзеньнем 13-й папраўкі[1], якая забараняла рабства. Чыньнікі, якія прывялі да вайны, былі часткова вырашаны разам з заканчэньнем вайны, нягледзячы на тое, што іншыя засталіся нявырашанымі.

На прэзыдэнцкіх выбарах 1860 году, Рэспубліканская партыя, на чале з Абрагамам Лінкальнам, выступіла супраць пашырэньня рабства за межы штатаў, у якіх яно ўжо існуе. Рэспубліканцы рашуча выступалі за ідэі нацыяналізму, таму, паводле іхнай плятформы, яны асудзілі пагрозу разьяднанасьці як прызнаньне ў здрадзе. Пасьля перамогі рэспубліканцаў на выбарах, але перш чым новая адміністрацыя заступіла на службу 4 сакавіка 1861 году, сем паўднёвых штатаў заявілі аб сваім аддзяленьні й аб’ядналіся ў Канфэдэрацыю Штатаў Амэрыкі. Абедзьве адміністрацыі, то бок адміністрацыя сыходзячага прэзыдэнта Джэймза Б’юкенэна й новая адміністрацыя Лінкальна, адпрэчылі законнасьць аддзяленьня, палічыўшы, што гэтае ёсьць паўстаньне. Астатнія восем рабаўладальніцкіх штатаў адхілілі заклікі да аддзяленьня ад ЗША. Ні адзін замежны ўрад не прызнаў законнасьці Канфэдэрацыі.

Ваенныя дзеяньні пачаліся 12 красавіка 1861 году, калі войскі Канфэдэрацыі абстралялі амэрыканскія ваенныя ўстаноўкі на форце Самтэр у Паўднёвай Караліне. Лінкальн у сваю чаргу выступіў за стварэньне добраахвотніцкага войска, якое было бы складзена з вайсковага кантынгента ад кожнага штата, каб вярнуць у склад ЗША паўсталыя штаты. Абодвы бакі правялі мабілізацыю, аднак войска паўночнікаў захапіла кантроль над памежнымі штатамі ў самым пачатку вайны й усталявала марскую блякаду Поўдня.

Грамадзянская вайна ў ЗША была адной зь першых сапраўдных прамысловых войнаў. Выкарыстаньне чыгункі, тэлеграфа, параходаў, а, таксама, масавая вытворчасьць зброі было вельмі шырока прадстаўлена ў ваенны час. Практыка татальнай вайны, распрацаваная Ўільямам Шэрманам ў Джорджыі, экспэрымэнтальнае выкарыстаньне папярэдніка кулямёта й пазыцыйнай вайна вакол Пецярбургу, усё гэтае было выкарыстана за некалькі дзясяткаў гадоў да пачатку Першай сусьветнай вайны ў Эўропе. Гэтая вайна застаецца самай сьмяротнай вайной у амэрыканскай гісторыі, у выніку якой загінулі, паводле ацэнак, 750 тысячаў жаўнераў[2] і нявызначаная колькасьць ахвяраў сярод грамадзянскага насельніцтва. Сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя й расавыя праблемы вайны канчаткова сфармавалі эпохі рэканструкцыі, якая доўжылася да 1877 году.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове XIX стагодзьдзя ў ЗША склаліся дзьве сыстэмы — рабства на поўдні краіны й капіталізм на поўначы. Гэта былі дзьве абсалютна розныя сацыяльна-эканамічныя сыстэмы, якія суіснавалі ў адной дзяржаве. Сытуацыя пагаршалася тым, што, нягледзячы на ​​стабільны прырост насельніцтва й рост эканамічнага разьвіцьця, ЗША зьяўляліся фэдэратыўнай краінай. Кожны штат жыў сваім палітычным і эканамічным жыцьцём, інтэграцыйныя працэсы працякалі павольна. Таму Поўдзень, дзе было распаўсюджана рабства й аграрная сыстэма гаспадараньня, і прамысловы Поўнач вылучыліся ў два асобныя эканамічныя раёны.

На Поўнач ЗША імкнуліся прадпрымальнікі й асноўная маса эмігрантаў. У гэтым рэгіёне засяроджваліся прадпрыемствы машынабудаваньня, мэталаапрацоўкі, лёгкай прамысловасьці. Тут асноўнай працоўнай сілай былі шматлікія эмігранты зь іншых краінаў, якія працавалі на фабрыках, заводах і іншых прадпрыемствах. Працоўных рук на Поўначы было дастаткова, дэмаграфічная сытуацыя тут была стабільнай і ўзровень жыцьця дастатковым. Цалкам процілеглая сытуацыя склалася на Поўдні. ЗША ў ходзе амэрыкана-мэксыканскай вайны атрымалі велізарныя тэрыторыі на поўдні, дзе была вялікая колькасьць свабодных зямель. На гэтых землях абгрунтаваліся плянтатары, якія атрымалі вялікія зямельныя надзелы. Менавіта таму ў адрозьненьне ад Поўначы Поўдзень стаў аграрным рэгіёнам. Аднак на Поўдні была адна вялікая праблема: не хапала працоўных рук. У сваёй большасьці эмігранты ехалі на Поўнач, таму з Афрыкі, пачынаючы яшчэ з XVII стагодзьдзя, завозіліся рабы-негры. Да пачатку сэцэсіі 1/4 частка белага насельніцтва Поўдня зьяўлялася рабаўладальнікам.

Нягледзячы на ​​ўсе адрозьненьні паміж рэгіёнамі, на Поўдні праводзіліся тыя ж грамадзкія зьмены, што й на Поўначы. На Поўначы праводзілася гнуткая падатковая палітыка, грошы зь бюджэтаў штатаў вылучаліся на дабрачыннасьць, урад у пэўнай меры імкнуўся палепшыць умовы пражываньня чорнага насельніцтва. Аднак на кансэрватыўным і замкнёным Поўдні не праводзіліся меры па эмансыпацыі жанчынаў і раўнаньні неграў у правах зь белымі. Вялікую ролю ў сьветапоглядзе паўднёўцаў адгуляла гэтак званая «вярхушка» — заможныя рабаўладальнікі, якія мелі ў прыватнай уласнасьці буйныя зямельныя надзелы. Гэтая «вярхушка» гуляла пэўную ролю ў палітыцы паўднёвых штатаў, бо была зацікаўлена ў захаваньні свайго пануючага становішча.

Поўдзень зьяўляўся аграрным «прыдаткам» ЗША, тут выгадоўваліся такія культуры, як тытунь, цукровы трысьнёг, бавоўна. Поўнач мела патрэбу ў сыравіне з Поўдня, асабліва ў бавоўне, а Поўдзень — у машынах Поўначы. Таму доўгі час два розных эканамічных рэгіёны суіснавалі ў адной краіне. Аднак паступова паміж імі нарасталі супярэчнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ James McPherson, Battle Cry of Freedom
  2. ^ History professor: Civil War death toll has been underestimated. Binghamton University

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзянская вайна ў ЗШАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў