Грабавец (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грабавец
польск. Grabowiec
Грабавец
Першыя згадкі: 1568
Былая назва: Абыходнік
Мясцовая назва: Грабовэць
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўка
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва
колькасьць: 275 чал. (2011)
этнічны склад: беларусы (2011)
Колькасьць двароў: 144
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°23′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.38333° у. д. / 52.7; 23.38333Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°23′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.38333° у. д. / 52.7; 23.38333
Грабавец на мапе Польшчы
Грабавец
Грабавец
Грабавец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Грабавец (па-польску: Grabowiec, па-падляску: Грабовэць) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Дубічы Царкоўныя).

Колішняя назва Грабаўца — Абыходнік (па-руску Обыходникъ), бо каля Грабаўца быў лес, які трэба абыходзіць, аб дайсьці да Грабаўца. Сучасная назва Грабавец назвы лесу з грабу.

У 2011 годзе Грабавец меў 275 насельнікаў[1]. Колькасьць дамоў 244, што робіць Грабавец самым вялікім у ваколіцы.

Дзеяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грабавец упершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1568 годзе вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Худзынскаму. Разам з Кляшчэлямі былі перададзеныя 6 весяў:

  • Жарывец
  • Абыходнік (меў Грабавец у тры час іншую назву)
  • Чохі
  • Сухая Воля
  • Рутка

Усе яны стварылі т. зв. Кляшчэлеўскую воласьць.

Грабавец меў 60 валок. У 18 ст. тут былі 68 дамы, а сяляне рабілі паншчыну на дварэ ў Чохах.

У Першую сусьветную вайну насельнікі Грабаўца былі выселены я ў Расею. Пасьля ў пачатку 1920-ых гадоў большасьць насельнікаў вярнулася ў Грабавец.

Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. у Грабаўцы пражывалі 384 беларусы і 1 паляк. Большасьць насельнікаў, г. зн. 385 асоб, заявіла, што спавядаюць праваслаўную веру. Іншых вераваньняў ў Грабаўцы не было. Быў толькі адзін паляк, а ўсё насельнікі (384 асоб) Грабаўца назваліся беларусамі[2].

У 1927 годзе паявіліся ў Грабаўцы баптысты.

Гістарычныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грабавец мае слупавы вятрак з 1936 году:

Вядомыя землякі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Герман Шыманюк (1892 — ?) — псэўд. Скамарох, кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гарадзеншчыне і Беласточчыне напачатку 20. гадоў 20 ст.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]