Герб Славеніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Герб Славеніі ўяўляе сабой сіні шчыт з чырвонымі бакамі і сымбалічнай выявай гары Трыглаў. Пад Трыглавам намаляваныя дзьве хвалістыя лініі, якія азначаюць Адрыятычнае мора і рэкі. Над Трыглавам знаходзіцца трыкутнік з трох залатых шасьціканцовых зорак.

Герб адлюстроўваецца на сьцягу Славеніі.

Аўтар гербу — Марка Пагачнік.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Сацыялістычнай рэспублікі Славеніі

Выява Трыглава і хвалістых лініяў былі і на гербе Сацыялістычнай рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У адрозьненьне ад гербу сучаснай незалежнай Славеніі ён быў апраўлены каласамі пшаніцы і лісьцем ліпы, перавязанымі чырвонай стужкай. Зьверху знаходзілася чырвоная зорка — сымбаль камунізму.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Славеніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў