Герб Будапэшту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Будапэшту
вуг. Budapest címere
Герб Будапэшту
Герб Будапэшту
Апісаньне
Зацьверджаны 1873 (1990)
Носьбіт Будапэшт
Карона Сьвятога Іштавана
Тарча ангельская
Выкарыстаньне Будапэшт
Аўтар гербу Лаяш Фрыдрых

Герб Будапэштугерб сталіцы Вугоршчыны гораду Будапэшт, які існуе з 1873 году, калі Будапэшт утварыўся ў выніку аб’яднаньня трох гарадоў на рацэ Дунай — Буда, Пэшт і Обуда. Гарадзкі камітэт, які плянаваў аб’яднаньне, замовіў у майстра-мастака Лаяша Фрыдрыха дызайн гербу на аснове папярэдніх гербаў гарадоў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры тарчы намаляваная хвалепадобная паласа срэбнага колеру, якая сымбалізуе ваду ракі Дунай. Замак з адной круглай вежай і адной брамай уверсе сымбалізуе замак Пэшту; а замак з трыма квадратнымі вежамі і двума брамамі Будайскі замак. Брамы абодвух замкаў адкрыты, краты паднятыя, што сымбалізуе гасьціннасьць і надзейнасьць жыхароў гораду. Срэбны і чырвоны колеры — традыцыйныя колеры вугорскай геральдыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля стварэньня Вугорскай Народнай Рэспублікі герб страціў карону Сьвятога Іштавана, і выкарыстоўваўся з 1945 да 1964 год безь ёй. У пэрыяд з 1964 па 1990 год выкарыстоўваўся новы герб, які ня ўтрымліваў традыцыйных вугорскіх сымбаляў, бо яны не адпавядалі камуністычным ідэалам. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці ў 1990 годзе арыгінальны герб, створаных у 1873 годзе быў зноў адноўлены.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]