Генэрал ад артылерыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Генэрал ад артылерыі — вайсковае званьне і чын у Расейскай імпэрыі у 1796—1917 гадах. Найвышэйшы генэральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 году, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генэрал-аншэфа. Уведзены імпэратарам Паўлам I 29 лістапада 1796 году. Адпавядаў II клясе «Табелі аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генэрал ад артылерыі па пасадзе мог быць генэрал-інспэктарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэньнямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) сьнежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнаньні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».