Гаянскі даляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаянскі даляр
Краіна Гаяна
Падзел цэнт
Код ISO-4217 GYD
Скарачэньне $ ці GY$
Сымбаль G$, GY$ і GY$
Цэнтральны банк Bank of Guyana[d]
Увядзеньне ва ўжытак 29 студзеня 1839
Абменны курс:
(Даляр ЗША (16.04.2008))
201,45
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гаянскі даляр (код ISO 4217: GYD) — афіцыйная валюта Гаяны (раней Брытанскай Гаяны) з 1839 году. Даляр дзеліцца на 100 цэнтаў з 1955 году, але ў наш час цэнты не ўжываюцца. Гаянскі даляр звычайна скарачаецца $ ці GY$.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1839 годзе, па курсе 1 даляр = 4 шылінгі і 2 пэнсы, для замены гілдэра (былой гаянскай валюты) па курсе 1 даляр = 3⅛ гілдэры.

З 1935 году Брытанскі гаянскі даляр быў зьвязаны з Брытанскім заходнеіндыйскім далярам (BWI$). Папяровыя грошы былі ўведзеныя ў 1942 годзе. Да 1965 году ў краіне абарачаўся і ўсходнекарыбскі даляр, да абвяшчэньня незалежнасьці. З 1966 году на тэрыторыі Гаяны прыняты ў якасьці грашовай адзінкі толькі гаянскі даляр.