Ганарэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганарэя
Спэцыяльнасьць дэрматалёгія, уралёгія, гінэкалёгія
Сымптомы выдзяленьне, боль, pelvic pain, vaginal discharge, dysuria, testicular pain
Лекі ceftriaxone[d][1], моксыфлёксацын[d][1], трыацэтылолеандаміцын[1], probenecid[d][1], цыпрафлёксацын[d][1], cefixime[d][1], bacampicillin[d][1], cefuroxime[d][1], enoxacin[d][1], spectinomycin[d][1], cefotaxime[d][1], ceftizoxime[d][1], эрытраміцын[d][1], tetracycline[d][1], гатыфлёксацын[d][1], demeclocycline[d][1], DL-ofloxacin[d][1], norfloxacin[d][1], trovafloxacin[d][1], ампіцылін[d][1], cefpodoxime proxetil[d][1], penicillin g potassium[d][1], пэніцылін G[d][1], penicillin g sodium[d][1], enoxacin[d][2], cefpodoxime[d][3], norfloxacin[d][4], amoxicillin[d][5], ceftriaxone[d][6] і cefixime[d][7]
Ганарэя ў Вікісховішчы

Ганарэя (грэц. γόνος + ῥέω — семянная вадкасьць + цяку) — запаленьне сьлізьніцы мочаплоцевай сыстэмы ў выніку заражэньня бактэрыямі віду ганакок.

Найчасьцей перадаецца плоцевым шляхам (вэнэрычныя хваробы), зрэдку побытавым. Інкубацыйны пэрыяд ад часу заражэньня складае ад 1 да 21 дня, найчасьцей 3—5 дзён. Пасьля перанясеньня імунітэт да хваробы не выпрацоўваецца. Віды: сьвежая (вострая, падвострая, тарпідная) і хранічная (звыш 2 месяцаў). У мужчынаў пераважае вострая. У жанчынаў схаваная (тарпідная) зь пераходам у хранічную[8]. Іншыя назвы: пералой (народная назва), ганакокавая інфэкцыя і трыпэр[9].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хранічная ганарэя (2016 г., Віетнам)

Запаленьне ўзьнікае ў месцах пранікненьня ў эпітэліяльныя абалонкі ганакока. Суправаджаецца ацёкам, прылівам крыві, болем, выдзяленьнем гнойнай і серознай вадкасьці. На месцы эрозіяў утвараюцца злучальная тканка, спайкі, рубцовыя звужэньні пратокаў і прасьветаў мочаплоцевых органаў, што абумоўлівае іх непраходнасьць, парушэньне мочавыдзяленьня, узьнікненьне пазаматачнай цяжарнасьці ў жанчынаў, зьмену мэнструацыі і разьвіцьцё бясплодзьдзя. Унутрыбактэрыяльная атрута (эндатаксін), якая вылучаецца пры разбурэньні ганакокаў, пашкоджвае суставы, нэрвовую сыстэму, кляпаны і абалонкі сэрца[8].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паражэньне ганакокам вачэй пры народзінах ад хворай на пералой (1976 г., ЗША)

За 2010 год у Беларусі выявілі звыш 3600 новых выпадкаў пералою, зь іх звыш 2650 (73%) сярод мужчынаў (60 выпадкаў на 100 000 мужчынаў)[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч NDF-RT (анг.)
  2. ^ Inxight: Drugs Database
  3. ^ Inxight: Drugs Database
  4. ^ Inxight: Drugs Database
  5. ^ Inxight: Drugs Database
  6. ^ Inxight: Drugs Database
  7. ^ Inxight: Drugs Database
  8. ^ а б Іван Дуда. Ганарэя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 20-21. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  9. ^ Ганарэя // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2017 г. Праверана 25 кастрычніка 2017 г.
  10. ^ Сьвятлана Барысенка. Усё, што патрабуецца ад мужчыны // Зьвязда : газэта. — 6 чэрвеня 2012. — № 106 (27221). — С. 4. — ISSN 1990-763x.