Габрыеля Запольская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрыеля Запольская
Gabriela Zapolska
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Gabriela Zapolska, Józef Maskoff, Walery Tomicki, Maryja, Marya, Omega, Szczerba
Нарадзілася 30 сакавіка 1857(1857-03-30)[1][2][3][…]
Памерла 21 сьнежня 1921(1921-12-21)[1] (64 гады) або 17 сьнежня 1921(1921-12-17)[4] (64 гады)
Пахаваная
Сужэнец Stanisław Janowski[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, драматург, журналістка, тэатральная акторка, пісьменьніца, публіцыстка
Мова польская мова[6][6]
Подпіс

Мары́я Габрые́ля Стэфа́нія Ко́рвін-Пятро́ўская, больш вядомая як Габрые́ля Запо́льская (па-польску: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Вугоршчына — 21 сьнежня 1921, Львоў) — польская пісьменьніца-натуралістка, драматургіня, акторка і аўтарка фэльетонаў. Напісала 41 п’есу, 23 раманы, 177 апавяданьняў, 252 журналісцкія артыкулы, адзін сцэнар да фільму і каля 1500 лістоў[7].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Падгайцах (прадмесьце Луцку) на Валыні ў мяшчанскай сям’і. Бацька быў заможным мяшчанінам, а маці Юзафа з Карскіх была былай артысткай балету з Варшавы. Г. Запольская навучалася дома, кароткі час ва ўстанове Сакрэ-Кёр, а потым у Львоўскім пэдагагічным навукова-дасьледчым інстытуце[8].

У 1876 годзе выйшла замуж за паручніка царскай арміі, маладога мяшчаніна з Жамойці Канстанта Шнежка-Блоцкага, але па хуткім часе разышліся. У 1882 годзе, разлучыўшыся зь сям’ёй і мужам, стала акторкай, выступала ў Кракаве, Львове, Познані і ў галіцкіх вандроўных трупах[9].

Ёй была ўласьцівая вострая непрыязнасьць да мужчынаў, мужчыны ў ейным ўяўленьні былі вінаватымі ва ўсіх няшчасьцях, якія могуць здарыцца ў жыцьці жанчынаў. Яна імкнулася стаць акторкай, што прывяло яе ў розныя вандроўныя правінцыйныя трупы, на сцэны самадзейных тэатраў Галічыны, Польскага і Познаньскага каралеўстваў[8].

З 1897 году яна прафэсійна займалася акторскай творчасьцю, але лічыла, што ейнае майстэрства не ацэнена належным чынам. З-за пастаянных канфліктаў з тэатральным асяродзьдзем яна была вымушаная ў 1889 годзе паехаць у Парыж, каб палепшыць свае акторскія здольнасьці. У Парыжы цягам пяці год яна працавала ў складзе знакамітага «Вольнага тэатру» (франц. Théâtre Libre), а пазьней — мадэрнісцкага «Théâtre de L'Oeuvre». Пасьля вяртаньня ў Польшчу яна беспасьпяхова спрабавала трапіць у варшаўскія ўрадавыя тэатры (польск.: Warszawskie Teatry Rządowe ), зноў выступала ў вандроўных калектывах, а ў выніку трапіла ў Кракаўскі тэатар, якім кіраваў Тадэвуш Паўлікоўскі[10].

Як пісьменьніца дэбютавала ў 1883 годзе пад псэўданімам Габрыеля Запольская[11]. Яна дэбютавала з апавяданьнем «Адзін дзень з жыцьця ружы» (1881). Спачатку публікавала навэлі і аповесьці ў львоўскай, а потым і ў варшаўскай прэсе. Ейныя творы «Małaszka» (1883), «Kaśka Kariatyda» (1885—1886), «Przedpiekle» (1889) былі прадметам шматлікіх дыскусіяў і абураных кансэрватыўных крытыкаў з-за іх ярка выяўленага натуралізму; у раманах «O czym się nie mówi» (1909) і «O czym się nawet myśleć nie chce» (1914) узьняла тэму прастытуцыі і сацыяльных хваробаў[12].

Г. Запольская напісала шмат апавяданьняў, раманаў і п’есаў, найбольш вядомая зь якіх — «Маральнасьць пані Дульскай», якая не сыходзіць з сцэны да сяньняшняга дня[13].

З 1904 году пасялілася ў Львове, і разам з другім мужам, мастаком Станіславам Яноўскім, арганізавала тэатральную трупу, зь якой вандравала па Галічыне[14].

Памерла 21 сьнежня 1921 году. Пахаваная ў Львове на Лычакаўскіх могілках[14].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г. Запольская здабыла найбольшую папулярнасьць сваімі грамадзка-сатырычнымі камэдыямі. Сярод іх «Маральнасьць пані Дульскай» (Moralność pani Dulskiej) — трагіфарс пра дробную буржуазію — вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад раньняй мадэрнісцкай драмы[15]. Ейныя тэатральныя п’есы перакладаліся на шэраг замежных моваў і ставіліся на польскіх і эўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[7].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1881 — Jeden dzień z życia róży (дэбют, навэля)
  • 1883 − Małaszka (апавяданьне)
  • 1885 — Akwarele (зборнік навэляў), Kaśka Kariatyda (раман)
  • 1889 — Przedpiekle (раман)
  • 1891 — We krwi (раман); Szmat życia (раман)
  • 1893 — Menażeria ludzka (зборнік апавяданьняў)
  • 1894 − Fin-de siecle’istka (раман)
  • 1895 − Kaśka Kariatyda (п'еса на аснове рамана Kaśka Kariatyda)
  • 1896 — Wodzirej (раман)
  • 1897 — Małka Szwarcenkopf (п’еса), Żabusia (п’еса), Antysemitnik (раман)
  • 1898 — Tamten (п’еса), Jojne Firułkes (п’еса)
  • 1899 — Zaszumi las (раман); Sybir
  • 1899 — W Dąbrowie Górniczej (а’еса выдадзеная пад псэўданімам Józef Maskoff)
  • 1902 — Jak tęcza (раман); Tresowane dusze (п’еса), Mężczyzna (п’еса)
  • 1903 — A gdy w głąb duszy wnikniemy (раман); Nieporozumienie (п’еса), Jesiennym wieczorem (п’еса выдадзеныя пад псэўданімам Józef Maskoff)
  • 1904 — Sezonowa miłość (раман)
  • 1905 — Pan policmajster Tagiejew (раман выдадзены пад псэўданімамJózef Maskoff)
  • 1906 − Moralność pani Dulskiej (п’еса)
  • 1907 — Córka Tuśki (раман), Ich czworo (п’еса)
  • 1908 — Pani Dulska przed sądem (апавяданьне),
  • 1909 — O czym się nie mówi (powieść), Skiz (п’еса)
  • 1910 — Panna Maliczewska (п’еса)
  • 1911 — Śmierć Felicjana Dulskiego (навэля)
  • 1913 — Kobieta bez skazy (п’еса)
  • 1914 — O czym się nawet myśleć nie chce (раман)
  • 1922 — Frania Poranek: jej dalsze losy (раман)
  • 1923 — Z pamiętników młodej mężatki (апавяданьне)[16].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Gabriela Zapolska // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Gabriela Zapolska // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Gabriela Zapolska // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  5. ^ Степанович К. Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 101. — ISBN 978-966-8955-00-5
  6. ^ а б Zapolska, Gabriela // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ а б Elwira M. Grossman (2007-03-30) Świat lustrzanych odbić. W 150. rocznicę urodzin Gabrieli Zapolskiej (1857-1921) (пол.) Przegląd Polski on-line. Bicentennial Publishing Co., Inc. Праверана 2007-11-26 г.
  8. ^ а б Jadwiga Czachowska: Gabriela Zapolska: monografia bio-bibliograficzna. Wydawnictwo Literackie, 1966, s. 495.
  9. ^ Wiesława Albrecht-Szymanowska: Zapolska Gabriela 1857-1921. W: Dawni pisarze polscy. Od początków piśmiennictwa do Młodej Polski. Przewodnik biograficzny i bibliograficzny. T. V. Warszawa: 2004, s. 172.
  10. ^ Joannna M. Sosnowska i inni, Emancypantki i modernistki. Teksty kobiet o sztuce 1879-1814. Antologia, Wrocław: Instytut Sztuki Pan, 2019, s. 70-71.
  11. ^ Gabriela Zapolska, Kroniki i kronicznki.Listy paryskie, „Przegląd tygodniowy Życia Społecznego, Literatury i Sztuk Pieknych” (36), 1892, s. 401-402.
  12. ^ Proza buntu i prowokacji (o spotkaniach Gabrieli Zapolskiej z naturalizmem), [w:] Danuta Knysz-Rudzka, Europejskie powinowactwa naturalistów polskich, Warszawa 1992, s. 113-133.
  13. ^ Tomasz Weiss, Wstęp [do:] Gabriela Zapolska, Moralność pani Dulskiej. Zakład Narodowy im. Ossolińskich. Wrocław 1986.
  14. ^ а б Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny. Julian Krzyżanowski (red.). T. 2: N–Ż. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1985, s. 672.
  15. ^ Teresa Murjas (2007) Zapolska, Gabriela: The Morality of Mrs. Dulska The University of Chicago Press Books Праверана 2007-11-26 г.
  16. ^ Czachowska Jadwiga, Gabriela Zapolska: monografia bio-bibliograficzna, Wyd. Literackie, Kraków, 1966.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]