Віторыя Гімарайнш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віторыя Гімарайнш
Поўная назва Vitória Sport Club
Заснаваны 1922
Горад Гімарайнш, Партугалія
Стадыён Эштадыю Афонсу Энрыкеш
Умяшчальнасьць: 30 165
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2022—2023 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vitoriasc.pt (парт.)

«Віторыя» (па-партугальску: Vitória) — партугальскі футбольны клюб з гораду Гімарайншу. Заснаваны ў 1922 годзе. Уладальнік Кубка Партугаліі (2013).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Віторыя» была сфармаваная ў 1922 годзе. Ягоная назва, як мяркуецца, ёсьць данінай павагі да сэтубалькай «Віторыі», якая ў тыя часы былі вялікай сілай. Ад пачатку гімарайншцы бралі ўдзел у чэмпіянаце, які ладзілася асацыяцыяй футболу Брагі. У 1941 годзе «Віторыя» далучылася да Прымэйры, а ў сваім дэбюце ў розыгрышы Кубка Партугаліі 1941—1942 гадоў насуперак усім меркаваньнем дружына з Гімарайншу дасягнула фіналу, дзе, аднак, зьведаў паразу ад «Бэленэнсіш» зь лікам 2:0. У паўфінале «Віторыя» выбіла з турніру папярэдняга ўдадальніка кубка лісабонскі «Спортынг».

10 сакавіка 1980 году прэзыдэнтам клюбу быў абраны бізнэсовец Антонію Пімэнта Машаду, зь імём якога зьвязаныя вялікія посьпехі клюбу. Прэзыдэнт заўсёды актыўна браў удзел у кіраваньні футбольнымі камандамі, чым часам выклікаў незадаволенасьць трэнэраў. Найлепшы час прыпаў на сканчэньне 1980-х гадоў, калі «Віторыя» брала ўдзел у Кубку УЭФА 1986—1987 гадоў. Партугальцы тады здолелі пераадужыць чэхаславацую «Спарту», гішпанскае «Атлетыка» і нідэрляндзкі «Гронінген». Спыніць каманду здолелі толькі гульцы мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1990-я гады клюб прыдбаў уласны спартовы комплекс, дзякуючы якому дружына атрымала выдатныя ўмовамі дзеля трэнаваньняў. У гэтыя час гімарайншцы стала бралі ўдзел у розыгрышах эўракубкаў.

Заўзятары «Віторыі» на матчы эўракубкаў у 2017 годзе.

У пачатку 2000-х гадоў «Віторыя» прайшла ў заняпад і змагалася за выжываньне у элітным дывізіёне. Той час адзначаны судом над Машаду, якога абвінавацілі ў крадзяжы. У лютым 2008 году ён быў асуджаны на чатыры гады і тры месяцы пазбаўленьня волі[2], але праз год яго вызвалілі з-пад варты і замест гэтага прызначылі сплаціць штраф у памеры 4 тысяч эўра за фальсыфікацыю дакумэнту[3].

Не зважаючы на тое, што клюб у сэзоне 2004—2005 гадоў фінішаваў на пятым месцы ў лізе і, такім чынам, кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, у наступным сэзоне «Віаторыя» страціла сваё месцы ў эліце, заняўшы перадапошняе 17 месца[4]. Тым ня менш, у тым няўдалым годзе каманда з Гімарайншу дасягнула паўфіналу Кубка Партугаліі, выбіўшы «Бэнфіку» ў чвэрцьфінале. Клюб таксама ня здолеў прасунуцца далей за групавы этап Кубка УЭФА.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Мага 2002
3 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Мікель Вільянуэва 1993
4 Сьцяг Партугаліі Аб Тамас Рыбэйру 1999
6 Сьцяг Партугаліі ПА Ману Сылва 2001
7 Сьцяг Бразыліі Нап Андрэ Сылва 1997
8 Сьцяг Партугаліі ПА Тамаш Гэндэл 2000
10 Сьцяг Партугаліі ПА Т’ягу Сылва 1993
11 Сьцяг Партугаліі Нап Жота Сылва 1999
14 Сьцяг Каба-Вэрдэ Бр Бруну Варэла (капітан) 1994
17 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Мэндыш 1994
18 Сьцяг Каба-Вэрдэ ПА Тэлму Арканжу 2001
19 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Мангаш 1998
21 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Андрэ 1989
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Адрыян Буцке 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Харватыі Аб Тоні Барэўкавіч 1997
27 Сьцяг Бразыліі Бр Шарлес Сылва 1994
28 Сьцяг Партугаліі Аб Зэ Карлуш 2001
29 Сьцяг Францыі Аб Мамаду Тункара 2001
37 Сьцяг Бразыліі Нап Каю Сэзар (ар. Курытыба) 2004
44 Сьцяг Партугаліі Аб Жоржы Фэрнандыш 1997
53 Сьцяг Партугаліі Бр Рафа Алівэйра 2003
64 Сьцяг Партугаліі ПА Гансалу Нугейра 2003
72 Сьцяг Партугаліі Аб Афонсу Фрэйташ 2000
76 Сьцяг Анголы Аб Бруну Гашпар 1993
77 Сьцяг Партугаліі ПА Нуну Сантуш 1999
79 Сьцяг Партугаліі Нап Нэлсан Алівэйра 1991
87 Сьцяг Партугаліі Нап Жота 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]