Вісарыён Гарбук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вісарыён Гарбук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 (24) лістапада 1913
Памёр 8 жніўня 1986(1986-08-08) (72 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік
Узнагароды
Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь

Вісарыён Сьцяпанавіч Гарбук (11 лістапада 1913, в. Шкілякі Полацкага павету Віцебскай губэрні, цяпер Полацкі раён8 жніўня 1986, Пяцігорск, Расея) — беларускі празаік, паэт і перакладчык[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў пэдтэхнікум у Лепелі. З 1933 году працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 году стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў сэкцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР.

Быў арыштаваны 26 красавіка 1936 году, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940 годзе, а рэабілітаваны ў 1961 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, пад Варшавай, у Бэрліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[1]. Пасьля вайны жыў у Пяцігорску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расейскім друку з 1957 году[1], у беларускім — з 1961 году. Першы зборнік апавяданьняў выйшаў у 1963 годзе ў Менску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказу (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавяданьня «Твар у палоску» зьняты тэлефільм. Сябра СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Пісаў пераважна для дзяцей[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Горбук Виссарион Степанович // Биографический справочник. — Менск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  • Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;