Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/11 лістапада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Хоцінам 1673 году
Бітва пад Хоцінам 1673 году

11 лістапада:

  • 1215 — распачаўся IV Латэранскі Сусьветны сабор, найбуйнейшы ў Сярэднявеччы
  • 1673 — у Хоцінскай бітве (на выяве) кароль і вялікі князь Ян Сабескі пасьпяхова застасаваў ракеты Казімера Семяновіча
  • 1918 — капітуляцыяй Нямеччыны завяршылася Першая сусьветная вайна
  • 1918 — у Вяліскім павеце выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне сялянаў
  • 1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўны ў Прагу
  • 1940II Сусьветная вайна: нямецкі дапаможны крэйсэр «Atlantis» захапіў сакрэтныя дакумэнты з парахода «Automedon», якія надалей паўплывалі на далучэньне Японіі да ваенных дзеяньняў
  • 1988 — аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту прыняў адозву «Да грамадзянаў Беларусі», у якой акрэсьліў палітычную пазыцыю руху
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам; заснаваньне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі
    Нарадзіліся
  • 1821: Фёдар Дастаеўскі — клясык расейскай літаратуры беларускага паходжаньня