Вятка (князь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вя́тка — паводле «Аповесьці мінулых гадоў», легендарны родапачынальнік (князь), першапродак славянскага племя (племяннога зьвязу) вяцічаў. Разам са сваім братам Радзімам выйшаў «зь ляхаў»; пасяліўся «з родам сваім на Ацэ».

Шэраг аўтараў зьвязваюць зь імем Вяткі ня толькі племянное імя вяцічаў, але і гідронім Вятка, і, апасродкавана, назоў горада Вятка (цяпер — Кіраў). Зрэшты, большасьць дасьледнікаў аспрэчваюць такую магчымасьць, паказваючы на значную аддаленасьць басэйну Вяткі ад тэрыторыі гістарычнага пасяленьня вяцічаў — рэгіёну ў верхняй і сярэдняй плыні Акі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]