Вясёлка (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Часопіс
«Вясёлка»
Тэматыка дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Адрас вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073
тэл. +375 17 2009261, 2009190, 2008192, 2046283
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»
Галоўны рэдактар Анастасія Радзікевіч
Дата заснаваньня красавік 1957
Мова беларуская
Аб’ём 24 с. (2017)
Наклад 9628 (люты 2017)
ISSN 0131-8128
Узнагароды
Афіцыйны сайт Вясёлка

«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прадназначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытаньня дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка». Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадзкія тэмы, розныя па памерах і складанасьці — як для самастойнага чытаньня дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытаньня дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.

Друкуе апавяданьні, казкі, вершы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песьні беларускіх кампазытараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краінаў. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаваньне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасьць, узаемадапамогу[1].

У савецкія часы наклад часопісу складаў 100 тыс. экземпляраў[2]. У красавіку 2012 г. наклад часопісу складаў 13 500 асобнікаў, часопіс зьяўляўся самаакупным[3].

Паводле стану на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.

Рэдакцыя «Вясёлкі» зьяўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся»[4]. Да пачатку выданьня «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім пэрыядычным выданьнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[5].

Сайт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім зьмешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклёрных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[1]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вясёлка» ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.

Галоўныя рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя аўтары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Смаль, В. М., Еўдакіменка, М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. — Брест: БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
  2. ^ Шкілёнак, М. (2010. — 3 жніўня) Часопіс «Вясёлка»: мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі. // TUT.BYПраверана 2016-01-17 г. Архіўная копія ад 2016-01-17 г.
  3. ^ Ліпскі, У. Вяселле для «Вясёлкі» // old.zviazda.by. — 2012. — 14 красавіка.
  4. ^ «Буся» і «Вясёлка» — верныя сябры. // veselka.by (2013). Праверана 17 студзеня 2016 г. Архіўная копія ад 17 студзеня 2016 г.
  5. ^ Вясёлкін, В. У красавіку часопісу «Вясёлка» — 60 гадоў // Буся. — 2017. — № 1. — С. 12.
  6. ^ Вясёлкавае свята “Вясёлкі”. // Народная газета (2012. — 14 красавіка). Праверана 17 студзеня 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]