Вялейская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялейская вобласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць у складзе саюзных рэспублік СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялейка
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939
Дата скасаваньня 20 верасьня 1944
Плошча
  • 14 500 км²
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вяле́йская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, створаная па ўзьяднаньні Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Адміністрацыйны цэнтар — Вялейка. Складалася з 22 раёнаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа БССР («Weissruthenien. Volk und Land», 1943 г.), на якой замест Вялейскай значыцца Віленская вобласьць (Wilna)

Існавала з 4 сьнежня 1939 году да 20 верасьня 1944 году. 20 верасьня 1944 году вобласьць перайменавалі ў Маладэчанскую, а яе адміністрацыйны цэнтар перанесьлі ў Маладэчна.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад пачатку падзялялася на 6 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісьненскі, Маладэчанскі, Пастаўскі і Сьвянцянскі. У 1940 годзе паветы скасавалі, а вобласьць падзялілі на раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзаўскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільлянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладэчанскі, Мёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Смаргонскі, Сьвянцянскі, Сьвірскі, Шаркоўшчынскі. Улетку 1940 году Гадуцішкаўскі й Сьвянцянскі раёны, а таксама часткі Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Сьвірскага раёнаў перадалі Летувіскай ССР. А яшчэ раней, 10 кастрычніка 1939 году, улады СССР пастанавілі перадаць летувісам Вільню й Віленскі край. Гэта быў тактычны ход: у абмен Летува пагаджалася разьмясьціць савецкія вайсковыя базы на сваёй тэрыторыі[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наваградцаў Я. Перад «узьяднаньнем» // Наша Ніва. № 22 (143), 1999 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]