Вусатыя кіты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусатыя кіты
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадКітападобныя
ПадатрадВусатыя кіты
Бінамінальная намэнклятура
Mysticeti

Вусатыя кіты, або бяззубыя кіты (Mysticeti) — падатрад кітападобных.

Даўжыня да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх на верхняй сківіцы разьвіваюцца ад 360 да 800 даўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласьцінак, так званых «кітовых вусоў», што знаходзяцца ўпоперак дзёснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой.

Выдзяляюцца 3 сямествы: гладкія кіты, шэрыя кіты, паласацікавыя; 10-11 відаў. Найбольш вядомыя блакітны кіт, сэйвал, фінвал, грэнляндзкі кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач.

Пашыраны ў Сусьветным акіяне. Мігруюць.

Нешматлікія. Колькасьць скарачаецца.