Вуліца Элізы Ажэшкі (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вуліца Элізы Ажэшкі

Ву́ліца Элі́зы Ажэ́шкі (былыя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Горадні, названая ў гонар польскай пісьменьніцы Э. Ажэшкі. Працягласьць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтар грамадзкага жыцьця гораду.

Пачала фарміравацца ў 17601780 як вуліца Гарадніцы. Тут былі пабудаваныя першыя на Беларусі тыпавыя дамы для наёмных рабочых Гарадзенскіх каралеўскіх мануфактураў (захаваўся толькі адзін дом), будынак мэдыцынскай школы (цяпер адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызэнгаўза й батанічны сад. Асабліва інтэнсіўна вуліца пачала разьвівацца пасьля атрыманьня Горадняй статусу сталіцы губэрні. Пасьля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург-Варшава вуліца зьвязала вакзал з цэнтрам і стала адной з галоўных вуліцаў гораду.

Былая жаночая Марыінская гімназія, цяпер корпус унівэрсытэту імя Янкі Купалы

Сярод 19-20 стст., якія захаваліся — былы дом віцэ-губэрнатара, былая жаночая гімназія (цяпер корпус Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы), былы шпіталь, сабор Покрыва Прасьвятой Багародзіцы, жылая забудова.

У 1930-я будаваліся 2-3 паверхавыя каменныя дамы й аднапаверхавыя драўляныя, падчас Другой сусьветнай вайны моцна разбураная. У 196070 гістарычная забудова часткова рэканструяваная, пабудаваныя сучасныя будынкі. Адноўлены дом Элізы Ажэшкі, усталяваны помнік Янку Купалу.

Цікавыя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000005