Вуліца Ленінградзкая (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вуліца Ленінградзкая — вуліца ў цэнтральнай частцы гораду Менску, у Кастрычніцкім раёне. Даўжыня — 400 м, абмежаваная вуліцамі Бабруйская й Сьвярдлова.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1870-я як Ланварава-Роменская шаша. Пазьней была названая ў гонар Санкт-Пецярбургу, мяняла свой назоў у адпаведнасьці са зьменай назову гораду. У 18771914 называлася Пецярбурскай, у 1914-1924 — Петраградзкай, ад 1924 — сучасны назоў.

На месцы сёньняшняга гарадку БДУ знаходзілася дэпо конкі, Цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэньне другаснага праезду да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер Ленінградзкая 6) знаходзілася губэрнская жандарская ўправа. У 1917 Менская Рада работніцкіх і жаўнерскіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газэты «Зьвязда». Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандар Мясьнікоў. Пазьней тут разьмясьціўся 4-ы корпус мэдінстытуту.

У 1928, калі быў зьнесены Маскоўскі вакзал, вуліца сталася адным з важных пад’язных шляхоў да Прывакзальнае плошчы. Падчас ВАВ вуліца была амаль цалкам зьнішчаная, а пасьля вайны ўзноўленая.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вуліцы разьмешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]