Войцех Дамарацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войцех Дамарацкі
Род дзейнасьці Паўстанец
Дата нараджэньня 3 лютага 1840
Дата сьмерці 24 красавіка 1863
Месца сьмерці Горкі, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя
Занятак рэвалюцыянэр
Дадаткова Удзельнік народна-вызваленчага паўстаньня 1863 г.

Войцех Дамарацкі (1840 — 1863, Горкі, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь) — студэнт Горы-Горацкага земляробчага інстытуту, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Уваходзіў у падпольную студэнцкую арганізацыю разам з С.Віскоўскім, В.Антановічам, Р.Чарвінскім, З.Міткевічам, С.Дымкевічам і іншымі. У той час студэнты ня толькі рыхтаваліся да паўстаньня, выяжджалі за горад на трэніроўкі ў стральбе, але і адкрылі сялянскую народную школу, выкладаньне ў якой вялі на беларускай мове. 21 красавіка 1862 году каля паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка недалёка ад Горак палітычную акцыю, падчас якой сьпявалі патрыятычныя песьні[1].

У 1863 годзе, калі на беларускіх землях пачалося паўстаньне супраць расейскага панаваньня, Дамарацкі зь сябрамі прыняў удзел у баях. У ноч з 23 на 24 красавіка 1863 году атрад Людвіга Зьвяждоўскага вызваліў Горкі ад расейскіх уладаў. Войцех Дамарацкі загінуў 24 красавіка 1863 году падчас бою з расейскімі жаўнерамі. Ён быў пахаваны на наступны дзень у інстытуцкім дэндрапарку.

Магіла Войцеха Дамарацкага і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі дэндрапарку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, на ёй усталяваная памятная пліта з адпаведным надпісам [2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]