Вера Церлюкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вера Церлюкевіч
Род дзейнасьці грамадзская дзяячка і прафсаюзная лідарка
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1941
Месца нараджэньня в. Новы Барок, Краснапольскі раён
Дата сьмерці 31 сьнежня 2000
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня Паўночныя могілкі, Менск

Вера Церлюкевіч (13 кастрычніка 1941 – 31 сьнежня 2000) – беларуская грамадзкая дзяячка і прафсаюзная лідарка.

Нарадзілася ў вёсцы Новы Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласьці. Пасьля чарнобыльскай катастрофы гэты населены пункт зьнік з беларускіх мапаў.

Працавала кранаўшчыцай у ліцейным цэху Менскага трактарнага заводу. Падчас страйку працоўных калектываў, які адбыўся ў кастрычніку 1991 году і «увайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганьні за свае палітычныя правы»[1], была адным з галоўных арганізатараў пратэстаў на заводзе. Гэта стала паваротным момантам яе жыцьця.[2]

21 жніўня 1991 года, у апошні дзень жнівеньскага путчу, выступіла з прамовай на мітынгу ў Менску, адзначыўшы важную ролю страйку рабочых у барацьбе за незалежнасьць Беларусі.[3][4]

У другой палове 1990-х актыўна ўдзельнічала ў шэрагу пратэстных акцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і ў выніку была зволеная з працы і зьведала шматлікія арышты і гвалт з боку праваахоўных органаў.[2][5]

Была сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту.

Памерла 31 сьнежня 2000 году ў Менску пасьля працяглай хваробы. Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.[2][6][7][8][9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Навумчык. Страйк, якога ніхто не чакаў. - Хартыя'97, 04.04.2021
  2. ^ а б в Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. – Ст. 474-475
  3. ^ Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) —2-е выд., дапрацаванае. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. 544 с.: іл. – Ст. 302.
  4. ^ Сяргей Навумчык. «Мы разам кажам путчыстам: Не!» - Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 20.08.2016
  5. ^ Вера Церлюкевіч. - Радыё Свабода, 04.05.2011
  6. ^ Сьвятлана Курс. Скончыла век
  7. ^ Пяць гераіняў гісторыі Беларусі. Падкаст Уладзімера Арлова. - Радыё Свабода, 03.04.2021
  8. ^ Імёны Свабоды: Вера Церлюкевіч. - Радыё Свабода, 15.04.2006
  9. ^ Аляксандра Дынько. Вера Церлюкевіч: «Што ж ты зрабіў, сынок?» - Радыё Свабода, 07.05.2011