Васіль Шчарбакоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Васі́ль Ка́рпавіч Шчарбако́ў (27 лютага 1898, вёска Дубраўка, цяпер Аршанскі раён — 27 траўня 1939, Менск) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1931), доктар гістарычных навук.

Нарадзіўся ў сям'і селяніна[1]. У 1923 скончыў Харкаўскую ВПШ. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 19311935 віцэ-прэзыдэнт, у 19351937 неадменны сакратар АН БССР, з 1931 — намесьнік дырэктара, у 19361937 дырэктар Інстытуту гісторыі АН БССР, адначасова ў 19311936 прафэсар Менскага пэдагагічнага інстытуту і БДУ. У 1938 беспадстаўна рэпрэсаваны і расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ў 1957.

Працы В. Шчарбакова прысьвечаныя гісторыі першабытна-абшчыннага і фэадальнага ладу на Беларусі, вызваленчай барацьбы беларускага народу ў эпоху фэадалізму і інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]