Бітва каля вёскі Ярышмарды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бітва каля вёскі Ярышмарды — баі падчас Першай расейска-чачэнскай вайны, дзе 16 красавіка 1996 году чачэнскім войскам быў поўнасьцю зьнішчаны расейскі аддзел — 245-ы пяхотны полк.

Апісаньне баёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

245-ы пяхотны полк рушыў па дарозе Старыя Атагі — Чыры — Дуба — Дачуборзы — Ярышмарды і далей на поўдзень Чачэніі для службы. Бітва пачалася ў 14:20, калі расейскі полк пераехаў праз мост за раку Аргун, а галава поезда была каля вёскі Ярышмарды. Чачэнцы падбілі першую й астатнюю машыну. Тым самым усё расейскае войска на магло ехаць ні назад (адступаць) ні наперад (наступаць), бо горная мясцовасьць не давала магчымасьці выкарыстаць цяжкую тэхніку (танкі, БМП і г. д.). Усюды былі высокія халмы й горы, дзе акапаліся чачэнцы. Бітва цягнулася да 18:00. Пасьля чачэнцы пачалі адыход. Амаль усе расейцы былі забітыя.

Вынікі засады каля Ярышмарды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чачэнскае войска (паводле расейскіх крыніцаў) забіла каля 73 расейскіх ваяроў (насамрэч больш за 200 чалавек). 52 расейцы было паранена. Было зьнішчана 6 расейскіх БМП, 1 танк, 11 машынаў.
  • Страты сярод чачэнскага войска невядомы да сёньняшняга дня.

Водгук у Расеі й Чачэніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баі каля вёскі Ярышмарды далі прычыну да новых нападаў на прэзыдэнта Ельцына. Яго абвінавачвалі ў бездапаможнасьці й слабасьці. Чачэнцы ж маглі даказаць усяму сьвету, што яны могуць ваяваць з расейцамі й перамагаць. Чачэнскае войска захавала сваю баяздольнасьць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]