Біргу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біргу


Краіна: Мальта
Плошча:
  • 0,5 км²
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 35°53′17″ пн. ш. 14°31′21″ у. д. / 35.88806° пн. ш. 14.5225° у. д. / 35.88806; 14.5225Каардынаты: 35°53′17″ пн. ш. 14°31′21″ у. д. / 35.88806° пн. ш. 14.5225° у. д. / 35.88806; 14.5225
Біргу на мапе Мальты
Біргу
Біргу
Біргу
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://birgulc.gov.mt/

Біргу (па-італьянску: Città Vittoriosa ці па-мальтыйску: Birgu) — невялікае мястэчка на Мальце, якое мела вялікую ролю падчас асады Мальты ў 1565 годзе. Згодна перапісу 2005 году насельніцтва складала 2701 чалавек. З мора горад мяжуе з фортам Сант-Анджэла, а з паўднёвага захаду з Каспікуа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Біргу ўключае ў сябе падзеі вайскова-марской і гандлёвай дзейнасьці выспы. Да зьяўленьня Валеты Біргу, з-за ўдалага месцазнаходжаньня ў Вялікай гавані, быў асноўным стратэгічным горадам Мальты, у якім былі сканцэнтраваны асноўныя вайсковыя сілы. Яе разьвіцьцю і росквіту паспрыялі многія народы, уключаючы фінікійцаў, грэкаў, рымлян, бізантыйцаў, арабаў, а таксама рыцары мальтыйскага ордэну.

У 1530 годзе, пасьля прыбыцьця на выспу гасьпітальераў, Біргу стаў іх сталіцай, так як ранейшая сталіца Мдзіна, знаходзячыся ўнутры выспы, не адпавядала вайскова-марскім патрабаваньням. Адразу пасьля гэтага яны правялі сэрыю мерапрыемстваў па ўмацаваньні форту Сант-Анджэла, самога гораду Біргу і двух іншых прылеглых да яго гарадоў. У той час горад атрымаў назву Чыта Катанэра (па-італьянску: Citta 'Cottonera), якое з часам сталі пазначаць і ўвесь прылеглы да гораду рэгіён.

Манумэнт сввбоды ў Бргу

На працягу вайны паміж гасьпітальерамі і туркамі Біргу так і ні разу ня быў захоплены апошнімі, гераічна вытрымліваючы любыя атакі праціўніка. Але ўсё ж вайна зьніштожыла горад і пасьля яе заканчэньня вялікі магістар ордэну гасьпітальераў вырашыў стварыць новы больш умацаваны горад на процілеглым беразе Вялікай гавані, які атрымаў назву Валета. Пасьля зьняцьця блякады гасьпітальераў далі Біргу новую назву — Чыта Вітарыоза (па-італьянску: Citta Vittoriosa), што ў перакладзе з італьянскага азначае горад пераможца. У 1571 годзе, пасьля таго як рэзыдэнцыя вялікага магістра была перанесена ў новую сталіцу, Біргу страціў сваё значнае значэньне.

Вялікабрытанія, якая завалодала востравам у 1800 годзе, зьмясьціла ў Біргу сваю вайскова-марскую базу, якая заставалася там да 1979 году.

Парафіяльнай царквой гораду зьяўляецца храм сьв. Лаўрэнція, сьвята ў гонар якога адзначаюць 10 жніўня. У горадзе таксама знаходзіцца характэрная царква Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы, якая належыць манахам-дамініканцам. Царкву таксама часам называюць у гонар сьв. Дамініка, сьвята ў гонар якога адзначаецца кожнае апошнюю нядзелю жніўня.

Горад і да гэтага часу атачаюць умацаваныя гарадзкія муры, а турыстаў прыцягваюць акрамя ўсяго іншага Палац інквізытараў і форт Сант-Анджэла, у якім на працягу некаторага часу трымалі пад вартай Караваджа.

Біргу і прылеглыя да яго гарады Каспікуа і Сэнглея, ўтвараюць рэгіён Катанэра (па-італьянску: Cottonera), які з поўдня атачае Вялікую гавань і іх агульнае насельніцтва складае 5642 чалавека.

Дэмаграфія ў Біргу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Форт Сант-Анджэло і частка Біргу
  • 1901: 6093 чал.
  • 1921: 5887 чал.
  • 1931: 6673 чал.
  • 1948: 3816 чал.
  • 1957: 4242 чал.
  • 1967: 4017 чал.
  • 1985: 3572 чал.
  • 1995: 3069 чал.
  • 2005: 2701 чал.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ