Бэнэдыкт I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнэдыкт I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 525 або 525[1]
Памёр 1 жніўня 579 або 30 ліпеня 579[1]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, Папа

Бэнэдыкт I (па-лацінску: Benedictus PP. I; памёр 30 ліпеня 579) — папа рымскі з 2 чэрвеня 575 году па сваю сьмерць у 579 годзе. Рымлянін.

Не зважаючы на ​​набегі лянгабардаў, з-за якіх сувязь паміж Рымам і Канстантынопалем была ўскладнена, прызначаньне папы бізантыйскім імпэратарам адбылося толькі праз год пасьля сьмерці папярэдніка папы Яна III. Разбуральныя набегі лянгабардаў выклікалі голад у рэгіёне, верагодна папа памёр у той час, калі прыкладаў намаганьні, каб справіцца з гэтымі цяжкасьцямі. Пахаваны ў Рыме, у базыліцы Сьвятога Пятра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнэдыкт I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.