Быхаўская сынагога
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры | |
Быхаўская сынагога
| |
Быхаўская сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°31′10.59″ пн. ш. 30°15′18.76″ у. д. / 53.5196083° пн. ш. 30.2552111° у. д.Каардынаты: 53°31′10.59″ пн. ш. 30°15′18.76″ у. д. / 53.5196083° пн. ш. 30.2552111° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Архітэктурны стыль | Адраджэньне |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Быхаўская сынагога | |
Быхаўская сынагога на Вікісховішчы |
Быхаўская сынагога — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на гістарычным Рынку, на паўночны захад ад замка[a]. Дзейнічала да першай паловы XX ст. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваную сынагогу ў Быхаве збудавалі ў пачатку XVII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзейнічаць. У XIX ст. бажніцу часткова перабудавалі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Савецкія ўлады зачынілі сынагогу, з гэтага часу помнік знаходзіцца ў занядбаным стане.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу[1][2]. Гэта цэнтрычны мураваны абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне, завершаны пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус сьпярша праразалі прастакутныя і круглыя байніцы (пазьней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прастакутнымі нішамі. Тоўстыя сьцены (1,75 м) першага яруса праразаюцца высокімі паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб’ядноўваюцца на ўсю сьцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад зь левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая зьвязвала сутарэньне і гарышча.
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны зьяўляюцца канструкцыйнай асновай цыліндрычных скляпеньняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. Ніжні ярус бімы мае паўсфэрычнае перакрыцьце, апрацаванае стукавым шматкаляровым расьлінным арнамэнтам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сьцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
1911 г.
-
1918 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
А. Вінэр, 1937 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
З боку вежы
-
Інтэр'ер
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Савецкі, 2
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 97.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 90.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 512Г000156 |
|