Беседзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Беседзь
Рака Беседзь у Веткаўскім раёне
Рака Беседзь у Веткаўскім раёне
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Бялоўшчына (Расея)
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Магілёўская вобласьць, Гомельская вобласьць, Смаленская вобласьць і Бранская вобласьць
Даўжыня 261 км
Сярэднегадавы сьцёк 28,4 м³/с
Плошча басэйну 5460 км²
Нахіл воднай паверхні 0,23 ‰

Бе́седзь, Бесядзь — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Магілёўскай, Гомельскай, Бранскай і Смаленскай абласьцях. Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². Выдатак вады ў вусьці 28,4 м³/с. Агульны спад ракі 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца зь невялікага балота, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Бялоўшчыны Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці, цячэ ў Хоцімскім, Касьцюковіцкім і Веткаўскім раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расейскую граніцу.

Даліна выразная, слабазьвілістая, трапэцападобная, шырыня да ўтоку ракі Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй за вусьце ракі Сьвінка 1—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасьля ўтоку ракі Сьвінка да вусьця 0,5—1,5 км. Рэчышча моцназьвілістае й разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжняй плыні 30—40 м (на асобных дзялянках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[1].

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачорскай раўніне і ў Гомельскім Палесьсі.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расьліннасьць прадстаўляюць лес і хмызьняк (20%). Балоты нізіннага і пераходнага тыпу сустракаюцца невялікімі дзялянкамі ў западзінах.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суднаходная за 78 км ад вусьця.

Рэжым ракі вывучаўся на 8 пастах, у наш час дзейнічае пост каля вёскі Сьвяцілавічаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 67.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 67.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971