Беларуская школьная рада Меншчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белару́ская шко́льная ра́да Ме́ншчыны, Ме́нская белару́ская шко́льная ра́да — культурна-асьветная ўстанова ў Менску ў 1919—1920 гадах.

Рада створаная 30 жніўня 1919 году на базе школьнае камісіі Часовага беларускага нацыянальнага камітэту. Дзейнічала ва ўмовах польскае акупацыі.

У прэзыдыюм Рады ўваходзілі Сымон Рак-Міхайлоўскі (старшыня), Усевалад Ігнатоўскі (намесьнік старшыні), Аляксандар Данілевіч, Вацлаў Іваноўскі, Часлаў Родзевіч, Аркадзь Смоліч, Язэп Шнаркевіч, Павал Дземідовіч і іншыя. Рада кіравала дзейнасьцю беларускіх навучальных установаў Менскай губэрні, стварала беларускія школы й культурна-асьветныя гурткі, павятовыя й валасныя беларускія школьныя рады. Арганізавала ў Менску й Слуцку беларускія настаўніцкія курсы, стварыла камісію, якая склала й выдала праграму для беларускіх пачатковых школ. Стала асновай для стварэньня Беларускай цэнтральнай школьнай рады. Паводле пастановы Беларускай школьнай рады Меншчыны ад 1 сакавіка 1920 году рэктарам Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту прызначаны В. Іваноўскі. У далейшым Рада намагалася стварыць беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт.

Рада спыніла дзейнасьць у ліпені 1920 году з прыходам Чырвонай Арміі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]